Гародня: Склады ўчастковых камісій з’явіліся ў друку толькі сёння

2010 2010-03-18T21:57:24+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/grodzenskaja_prauda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

18 сакавіка ў афіцыйнай газеце “Гродзенская праўда” нарэшце былі надрукаваныя склады ўчастковых выбарчых камісій. Што цікава, нумар газеты за 18 сакавіка з’явіўся ў кіёсках з укладышам, на якім пазначана “17 сакавіка”. Паседжанні ж адміністрацый Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў па фармаванні камісій адбыліся 10 сакавіка.

Паколькі такім чынам быў парушаны артыкул 34 Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь, мясцовыя  праваабаронцы накіравалі адпаведныя лісты ў Цэнтральную камісію і Пракуратуру Гарадзенскай вобласці.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international