Глыбокае: Першыя нерэгістрацыі
Змітру Лупачу, актывісту незарэгістраванай Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі з Глыбокага, амовілі ў праве быць кандыдатам ў дэпутаты Глыбоцкага раённага Савета.
Падставай для нерэгістрацыі ў якасці кандыдата паслужыла прызнанне несапраўднымі 20% сабраных за вылучэнне спадара Зміцера подпісаў.
Зміцер Лупач адмаўляе прыпісаныя яму парушэнні і выказвае намер паспрабаваць зарэгістравацца кандыдатам у дэпутаты сельскага Савета.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
















