Салігорск: Сустрэчы з выбаршчыкамі – на ўскраінах горада

Салігорскі выканаўчы камітэт вызначыў  месцы для агітацыі і памяшканні, дзе кандыдаты ў дэпутаты змогуць сустракацца з выбаршчыкамі.  Мясцовыя чыноўнікі палічылі найбольш зручнымі для перадвыбарчых  мерапрыемстваў месцамі стадыён “Будаўнік” і аднайменны палац культуры. Яднае два месцы не толькі назва – абодва аб’екты знаходзяцца на гарадскіх ускраінах.

Тым часам у  іншых адміністрацыйных адзінках Салігорскага раёна, Старобіне і Чырвонай Слабадзе, агітаваць можна будзе ў цэнтры горада.

У любым разе, месцаў для правядзення агітацыйнай кампаніі вельмі мала. Нягледзячы на вялікую колькасць выбарчых акругаў на мясцовых выбарах, на тэрыторыі толькі чатырох з іх будуць знаходзіцца дазволеныя месцы. Для жыхыроў астатніх акругаў хадзіць на сустрэчы з кандыдатамі будзе праблематычна.

Сітуацыя ў цэлым нагадвае  агульнарэспубліканскую. Яшчэ месяц таму з’явіліся першыя сігналы таго, што месцы для агітацыі ў Салігорску будуць вельмі нязручнымі і дыстанцыянаванымі ад цэнтральных вуліцаў.

У штабе незалежнага прэтэндэнта ў кандыдаты Аляксея Валабуева лічаць, што дадзенае рашэнне скіравана перадусім на змяншэнне актыўнасці дэмакратычных кандыдатаў  і абмежаванне магчымасцяў для агітацыі. Сябры штаба збіраюцца абскардзіць рашэнне выканаўчага камітэта ў Цэнтральную выбарчую камісію.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international