Палітычныя партыі, удельніцы грамадзка-палітычнага руху Канфедэрацыя “За сацыяльныя перамены” зрабілі заяву “Аб недэмакратычнасьці выбараў у мясцовыя Саветы”.

2003 2003-02-19T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

ЗАЯВА

палітычных партый – удзельніц грамадска-палітычнага руху
Канфедэрацыя “За сацыяльныя перамены”

“Аб недэмакратычнасці выбараў у мясцовыя Саветы”

Арганізацыя і правядзенне беларускім рэжымам выбараў у мясцовыя Cаветы ўжо зараз сведчыць аб іх недэмакратычнасці. Прадстаўнікі дэмакратычных арганізацый, за рэдкім выключэннем, не былі ўключаны ў склад выбарчых камісій. Не было зарэгістравана і не дапушчана да ўдзелу ў выбарах ад трыццаці да сарака працэнтаў патэнцыйных кандыдатаў ад апазіцыйных партый. У многіх рэгіёнах кіраўнікам выбарчых камісій з боку прэзідэнцкай вертыкалі пастаўлена канкрэтная задача – любымі сродкамі забяспечыць абранне г.зв. “базавых” кандыдатаў, гэта значыць кандыдатаў ад улады.
Цэнтральная выбарчая камісія (ЦВК) ужо падчас выбарчай кампаніі дала такія тлумачэнні асобных артыкулаў Выбарчага кодэксу, якія пагаршаюць умовы ўдзелу ў выбарах палітычных партый і нават супярэчаць тлумачэнням гэтых жа артыкулаў, зробленных ЦВК на парламенцкіх выбарах.
Беларускі рэжым адмовіўся далучыцца да Канвенцыі краін СНД аб празрыстасці выбараў. Між тым, адсутнасць у беларускім Выбарчым кодэксе права назіральнікаў на назіранне за падлікам галасоў, права на атрыманне заверанай копіі пратакола аб выніках галасавання па выбарчаму ўчастку, пяцідзённае папярэдняе галасаванне, галасаванне па месцу жыхарства выбаршчыкаў у спалучэнні з цалкам складзенымі з вылучэнцаў вертыкалі ўчастковымі выбарчымі камісіямі стварае ўсе неабходныя ўмовы для масавых фальсіфікацый падчас падвядзення вынікаў галасавання.
У сувязі з гэтым мы прапануем беларускім уладам неадкладна далучыцца да Канвенцыі краін СНД аб празрыстасці выбараў і прывесці ў адпаведнасць з яе палажэннямі Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь. Як тэрміновы крок у гэтым накірунку мы прапануем ЦВК зрабіць такія тлумачэнні Выбарчага кодэксу, якія б прадугледжвалі наступнае:
1. Права назіральнікаў апячатваць скрыні для папярэдняга галасавання ўласнымі пячаткамі.
2. Працэдуру дакладнага папярэдняга вызначэння спіса выбаршчыкаў, якія галасуюць па месту жыхарства.
3. Права і працэдуру назірання за працэсам падліку галасоў і праверкі назіральнікамі правільнасці падліку галасоў па асобным кандыдатам.
4. Абавязак кіраўнікоў участковых выбарчых камісій пісьмова завяраць прадстаўленыя назіральнікамі копіі пратаколаў падліку галасоў.
5. Забарону прадстаўнікам выканаўчай улады ўмешвацца ў працэдуру збору інфармацыі і падвядзення вынікаў галасавання тэрытарыяльнымі і акруговымі выбарчымі камісіямі.
Мы лічым, што беларускі народ мае права сам, без “дапамогі” памочнікаў з прэзідэнцкай вертыкалі, вызначыць сваіх прадстаўнікоў у мясцовых Саветах.

Старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі
Сяргей Гайдукевіч

Старшыня Беларускай партыі працы
Леанід Лемяшонак

Старшыня Беларускай партыі жанчын “Надзея”
Валянціна Матусевіч

Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада)
Мікалай Статкевіч

18 лютага 2003г.

г.Мінск

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international