Адкрыццё энтузіяста: кандыдаты вылучаюцца “па разнарадцы”, “назначаюцца” і “узгадняюцца”

Тэгі: выбары-2010

Падчас наведвання прадпрыемстваў  Берасця і размоваў з супрацоўнікамі высветлілася, што далёка не кожны з іх можа трапіць у кандыдаты.

Супрацоўнік аднаго з прадпрыемстваў (па зразумелых прычынах канкрэтызаваць не ўяўляецца магчымым) выказаў жаданне вылучыцца кандыдатам у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў 26-га склікання. Працоўны калектыў, на яго думку, мае многа пытанняў, якім вышэйстаячыя начальнікі і чыноўнікі не надаюць увагі, і мог бы  падтрымаць свайго кандыдата. Але нечакана для сябе гэты энтузіяст сутыкнуўся са схемай, паводле якой, як высветлілася, у краіне вылучаюць кандыдатаў. І яна істотна адрозніваецца ад той “чэснай”, “празрыстай” і “роўнай для ўсіх”, што рэкламуецца афіцыйна.

Як паказала гэта “неафіцыйная” схема, каб чалавек мог вылучыцца кандыдатам, па-першае, павінен быць указ “зверху” - ніякай ініцыятывы кіраўнікі прадпрыемства, а тым больш падначаленыя, праяўляць не могуць. Па-другое, калі прадпрыемства трапляе пад “разнарадку” на выбары,  кандыдатуру  неабходна ўзгадняць з інстанцыямі, якія гэтую “разнарадку” даюць. Па-трэцяе, усё, у тым ліку і вылучэнне кандыдатаў, павінна рабіцца цэнтралізавана, паколькі людзі знаходзяцца ў сістэме, дзе ёсць адзін кіраўнік.

Такім чынам жаданне чалавека дапамагчы ў вырашэнні праблемаў працоўнаму калектыву, скарыстаўшыся сваім канстытуцыйным правам, разбілася аб “неафіцыйную” схему выбарчага працэсу.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international