Гародня: Суд Кастрычніцкага раёну не задаволіў скаргу грамадзянаў

2010 2010-03-18T17:14:04+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

18 сакавіка ў судзе Кастрычніцкага раёну Гародні адбыўся разгляд калектыўнай скаргі грамадзянаў на фармаванне складу ўчастковых выбарчых камісій.

Нагадаем, што пяць выбаршчыкаў, якія пражываюць на тэрыторыі Купалаўскай выбарчай акругі №14, падалі скаргу на тое, што іх вылучэнец у склад участковай камісіі Алег Калінкоў не быў уключаны ў яе. Заяўнікі таксама скардзіліся на закрытасць працэсу фармавання ўчастковых камісій адміністрацыяй Кастрычніцкага раёну. Грамадзяне патрабавалі перагляду складу ўчастковых камісій.

Прадстаўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёну не змог прадставіць у судзе пратакол адпаведнага паседжання па фармаванні ўчастковых камісій, а таксама спіс складу ўчастковых камісій. Аднак суддзя Таццяна Клімава ў прысутнасці пракурора адмовіла ў задавальненні скаргі, спасылаючыся на тое, што скаргу мусілі падпісаць усе 10 чалавек, якія вылучалі Алега Калінкова ў склад участковай камісіі.

Гарадзенскія праваабаронцы, аднак, мяркуюць, што артыкул 34 Выбарчага кодэксу не трактуе, што абскарджваць рашэнне мусяць усе 10 падпісантаў. У згаданым артыкуле няма азначэння “усімі грамадзянамі, вылучыўшымі прадстаўніка ў склад камісіі”, а ёсць проста “грамадзянамі…”.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international