Слуцк: Назіральніку ад БХК скасавалі рэгістрацыю

2010 2010-03-18T15:42:04+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Віталь Амяльковіч быў акрэдытаваны ў якасці назіральніка ад “Беларускага Хельсінкскага камітэта” і прысутнічаў на паседжаннях Слуцкай раённай камісіі. Але сёння, 18 сакавіка, В. Амяльковіча запрасілі ў раённую камісію і паведамілі, што пры ягонай рэгістрацыі была дапушчана памылка, якая была неадкладна выпраўлена сябрамі камісіі -- прадстаўніка БХК акрэдытацыі ў якасці назіральніка проста пазбавілі. В.Амяльковіч зараз плануе сабраць подпісы грамадзянаў і падаць новую заяву, каб зноў атрымаць рэгістрацыю ў якасці назіральніка.

Нагадаем, што ў Салігорску кіраўніку мясцовай філіі БХК Леаніду Мархотку адмовілі ў акрэдытацыі ў якасці назіральніка ад праваабарончага аб’яднання, і ён таксама збіраў подпісы выбаршчыкаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international