Рашэнне аб далейшым удзеле ў выбарах гомельская кааліцыя АДС прыме пасля 25 сакавіка

2010 2010-03-18T15:24:01+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рашэнне аб далейшым удзеле ў выбарах у мясцовыя Саветы гомельская кааліцыя АДС прыме пасля 25 сакавіка — калі будуць вядомыя вынікі рэгістрацыі кандыдатаў. Разам з тым, старшыня Гомельскай абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў адзначае высокую верагоднасць таго, што дэмакратычныя кандыдаты ад кааліцыі АДС здымуць свае кандыдатуры з выбараў. Гэта звязана з тым, што кааліцыя лічыць выбары несвабоднымі, напрыклад, ва ўчастковыя камісіі ў вобласці былі ўключаны толькі адзінкі з прапанаваных прадстаўнікоў дэмакратычнай супольнасці. Наогул ад кааліцыі АДС у вобласці мяркуюць стаць кандыдатамі ў дэпутаты 112 чалавек, пераважная большасць якіх вылучаюцца па партыйных спісах.

Тым часам 18 сакавіка суд Чыгуначнага раену Гомеля прызнаў правамоцным дзеянні адміністрацыі Чыгуначнага раена па неўключэнню ў склад выбрачых участковых камісій 20-ці партыйных вылучэнцаў ад АГП. Аналагічнае рашэнне прыняў суд Савецкага раена па позве гарадской арганізацыі АГП на неўключэнне ў склад учасковых камісій каля 40 вылучаных партыяй АГП людзей.

18 сакавіка інфармацыйна-прапагандысцкія групы аблвыканкама праводзяць адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Тэма сустрэч з насельніцтвам - «Выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў як фактар павышэння эфектыўнасці працы мясцовага кіравання і самакіравання». Ідэолагі сутрэнуцца з жыхарамі і раскажуць ім па павышэнне эфектыўнасці мясцовага самакіравання ў Буда-Кашалеўскім, Добрушскім, Гомельскім, Петрыкаўскім, Рагачоўскім і Светлагорскім раенах.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international