МЗС Вялікабрытаніі заклапочаны сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі

2010 2010-03-18T10:26:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Як паведамляе "Ежедневник", 17 сакавіка міністэрства замежных справаў Вялікабрытаніі апублікавала свой штогадовы даклад аб правах чалавека.

Спіс краін, дзе сітуацыя з правамі чалавека выклікае заклапочанасць брытанцаў, практычна не змяняецца. У чорны спіс трапілі Беларусь, Расія, Кітай, Бірма, Куба, Самалі, Сірыя, Іран, Ірак, Узбекістан, Пакістан, Аўганістан і Зімбабвэ.
У дакладзе брытанскага МЗС Беларусі прысвечаны асобны раздзел. Такія асобныя раздзелы былі напісаныя не пра ўсе краіны, а толькі пра 22, якія выклікаюць "найбольшую трывогу" – сярод іх апынуліся, да прыкладу, Іран, Аўганістан і Ўзбекістан. А Раіі і ўвогуле прысвячаюцца 7 старонак тэксту.
У беларускім раздзеле адзначаецца пазітыў ад вызвалення трох палітвязняў у жніўні 2008 года і ў той жа час падкрэсліваецца, што пераслед грамадзянскіх актывістаў і СМІ у краіне працягваюцца. Вітаецца дыялог беларускіх уладаў па праваабарончай тэматыцы з ЕС і ў той жа час асуджаецца празмернае ўжыванне міліцыі супраць дэманстрантаў. Выказваецца незадаволенасць цяжкасцямі ў дзейнасці няўрадавых арганізацый, праблемамі са свабодай слова, але пры гэтым адзначаюцца "прыкметы змен". Зрэшты, факт наяўнасці беларускага раздзела ў дакладзе сведчыць, што гэтыя прыкметы пакуль пераважна прывідныя.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international