Віцебск: Участковыя камісіі сфармаваны па вытворчаму прынцыпу

2010 2010-03-18T10:15:07+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Віцебскія сродкі масавай інфармацыі надрукавалі інфармацыю аб участковых выбарчых камісіях, якія будуць арганізацыйна забяспечваць выбары ў абласным цэнтры. У трох раёнах горада сфармавана 155 выбарчых камісій: у Чыгуначным раёне -25, у Кастрычніцкім раёне -62 і ў Першамайскім раёне - 68.

Працу камісій будзе забяспечваць больш 2,5 прадстаўнікоў, вылучаных ад грамадзян шляхам збору подпісаў, працоўнымі калектывамі гарадскіх прадпрыемстваў і ўстаноў, палітычнымі партыямі і грамадскімі аб'яднаннямі. Прадстаўніцтва грамадскіх структур мае адну трэцюю частку ад агульнай колькасці сяброў камісій.

Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій ажыццяўлялася па вытворчаму прынцыпу. Звычайна касцяк камісіі складаецца з работнікаў аднаго прадпрыемства, куды дададзеныя прадстаўнікі, вылучаныя партыямі, грамадскімі арганізацыямі і прафсаюзамі, а таксама шляхам збору подпісаў. Часта, тыя хто вылучаныя ад грамадскіх структур і ад грамадзян, таксама з'яўляюцца супрацоўнікамі таго ж працоўнага калектыва.

Так, напрыклад, участковая выбарчая камісія ўчастку для галасавання №1 Чыгуначнага раёна г. Віцебску налічае ў сваім складзе 19 чалавек. З якіх 12 вылучаны рознымі падпадзяленнямі (цэхі і аддзелы) рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Віцебскі станкабудаўнічы завод “ВІСТАН”, 1 ад прафсаюзнай арганізацыі гэтага заводу. Астатнія сябры камісіі вылучаны дзяржаўнымі або прадзяржаўнымі грамадскімі структурамі: “Белая Русь”, БРСМ, “Чырвоны крыж”, саюзамі ветэранаў і жанчын. Партыйцаў у гэтай камісіі прадстаўляе сябра Камуністычнай партыі Беларусі. Гэты класічны прынцып ужыты адміністрацыямі трох раёнаў, на якія падзелены Віцебск.

У горадзе таксама сфармавана 15 участковых выбарчых камісій на зачыненых участках для галасавання - у лячэбных установах (12 участкаў) і вайсковых частках (3 участкі). Склады гэтых камісій цалкам складаюцца з супрацоўнікоў гэтых устаноў і арганізацый.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international