У Курапатах чарговы раз пашкоджаны Мэмарыяльны знак “Ад народу ЗША народу Беларусі дзеля памяці”, які ўсталяваў у 1994 годзе падчас візыту ў Беларусь Біл Клінтан.
30.11.2005.
Пра гэта паведамляе Радыё СвабодаВерхнюю пліту мэмарыяльнага знаку адарвалі ад апораў і кінулі на зямлю, дзе яна цяпер ляжыць расколатая.
Ва ўрочышчы зламаныя больш за дзесяць крыжоў, пашкоджаныя таблічкі на гэтак званым “польскім крыжы” і на некалькіх імянных крыжах. З многіх крыжоў сарваныя іконы. На ікону Маці Божай Курапацкай, якую намаляваў мастак Аляксей Марачкін, вандалы нанесьлі фашыстоўскую свастыку.
З курапацкага каменя зьнікла таблічка “Ахвярам сталінскіх рэпрэсій”.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма











