Пяць зваротаў у ААН з Берасця

2010 2010-03-17T15:03:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/united_nations1.jpg

Пяцёра грамадзян Берасця абскардзілі ў Камітэце ААН па правах чалавека забарону  пікета ў горадзе супраць раўнадушша чыноўнікаў да зваротаў грамадзян. Індывідуальныя звароты ў Камітэт накіравалі заяўнік дадзенага пікету Павел Казлоў, а таксама берасцейцы, якія збіраліся стаць ўдзельнікамі мерапрыемства, Валерый Ільяш, Сяргей Пстыга, Марат Брашко і Раман Кісляк.

У сваіх зваротах у незалежны орган міжнароднага расследавання яны заяўляюць, што забарона Берасцейскім  гарвыканкамам дадзенага пікету з’яўляецца парушэннем іх грамадзянскіх правоў на свабоднае выражэнне сваіх меркаванняў і на мірныя сходы.

Па словах Рамана Кісляка, яны выкарысталі ўсе сродкі грамадзянскай абароны ў Беларусі:

- Раней беспаспяхова абскарджвалі забарону ў адпаведных беларускіх інстанцыях.Берасцейскія ўлады забаранілі правядзенне дадзенага пікету ў сувязі з тым, што планавалася правесці пікет не ў месцы, вызначаным уладамі для такіх мерапрыемстваў, якім з’яўляецца стадыён “Лакаматыў”. Па перакананнях заяўніка і жадаючых прыняць  удзел ў пікеце, праводзіць там публічныя акцыі не мае сэнсу. Прыцягнуць увагу грамадскасці ў безлюдным месцы немагчыма.Мы спадзяемся,  што гэта праблемная сітуацыя стане прадметам разбіральніцтва незалежнага міжнароднага органа.

Раман Кісляк упэўнены, што Камітэт прызнае парушэнне правоў зваротаў і беларускія ўлады павінны будуць стварыць у горадзе Берасці ўмовы для выражэння  меркаванняў грамадзян у людных месцах горада.

Нагадаю, што падставай для пікету стала незаконнае ануляванне ліцэнзіі Паўла Казлова.Ён накіраваў 50 скаргаў у розныя інстанцыі аб неправамерным рашэнні Міністэрства юстыцыі, на аснове якога стала магчымым пазбаўленне ліцэнзіі на ацэнку транспартных сродкаў.

Пазбавілі за тое, што Казлоў па азначэнні суда правёў экспертызу дарожна-транспартнага здарэння не на карысць яго ўдзельніка -  супрацоўніка ДАІ.

Казлоў лічыць, што яго звароты не разглядаліся па сутнасці.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international