БАЖ у Вярхоўным Судзе

2010 2010-03-17T18:58:59+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёння Вярхоўны суд пачаў разглядаць скаргу ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» на папярэджанне Міністэрства юстыцыі. Слуханні працягнуцца 18 сакавіка ў 11.00. Справу вядзе суддзя Анатоль Церах.

Інтарэсы ГА «БАЖ» прадстаўляюць старшыня арганізацыі Жанна Літвіна і яе намеснік, юрыст Андрэй Бастунец. Суддзя задаволіў хадайніцтва аб допуску да працэсу ў якасці прадстаўніка грамадскасці намесніка старшыні РГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» Гары Паганяйлы.

Мінюст прадстаўляе кансультант Упраўлення грамадскіх аб'яднанняў Аляксандр Харытон. На пасяджэнні таксама прысутнічае прадстаўніца Генеральнай пракуратуры пракурор Скарабагатая.

Яшчэ перад пачаткам пасяджэння суддзя папярэдзіў, што рашэнне суда па гэтай справе не зможа быць абскарджана. Пры гэтым ён спаслаўся на Грамадзянскі працэсуальны кодэкс (ГПК).

Гэта выклікала пратэст Гары Паганяйлы. У сваім выступе ён падкрэсліў, што згаданая норма ГПК не адпавядае Канстытуцыі і арт. 14 ратыфікаванага Беларуссю «Акту аб грамадзянскіх і палітычных правах». «Гэтыя нарматыўныя акты маюць большую моц, чым нормы ГПК, і яны гарантуюць кожнаму права на абскарджванне судовых рашэнняў», - заявіў Г. Паганяйла.

Суддзя забараніў весці ў зале суда не толькі фота- і відэаздымкі, але і аўдыёзапіс. Дыктафонамі дазволілі карыстацца толькі ўдзельнікам працэсу.

У першай палове дня паспеў выступіць толькі Андрэй Бастунец, які выклаў пазіцыю ГА «БАЖ», абгрунтаваў скаргу на папярэджанне і адказаў на пытанні суда і ўдзельнікаў працэсу.

Суд задаволіў хадайніцтва БАЖ аб далучэнні да матэрыялаў справы копій сяброўскіх пасведчанняў журналісцкіх саюзаў Германіі, Даніі, Расіі, а таксама Міжнароднай Федэрацыі Журналістаў, на якіх ёсць слова «прэса». Прадстаўнік Міністэрства юстыцыі «не бачыў сэнсу» у далучэнні іх да справы, але пракурор не пярэчыла, і суддзя задаволіў хадайніцтва.

 

Пасля перапынку суд заслухаў Жанну Літвіну, Гары Паганяйлу і Аляксандра Харытона. Апошні, у прыватнасці, істотную частку свайго выступу прысвяціў аналізу справаздачных дакументаў VII з’езда ГА «БАЖ», які прайшоў у траўні 2009 года, і матэрыялаў, змешчаных на сайце БАЖ. Значная частка яго амаль трохгадзіннага выступу была прысвечана таксама інцыдэнту з затрыманнем сябра БАЖ Аляксандра Дзянісава на шклодаводзе «Нёман» у лістападзе мінулага года. 

Выступленне сп-ра Дзянісава, якога выклікалі сведкам па справе,  перанеслі на заўтра. Таму зразумела, што слуханні расцягнуцца як мінімум яшчэ на  дзень. Менавіта інцыдэнт з яго затрыманнем у лістападзе 2009 года на шклозаводзе «Нёман» пры «ажыццяўленні відэарэпартажу» даў грунт для аднаго з пунктаў папярэджання. Прад’яўленае ім пасведчанне сябра БАЖ прывяло Міністэрства юстыцыі да высновы пра «неабгрунтаванае прысваенне членамі дадзенай арганізацыі паўнамоцтваў журналіста сродку масавай інфармацыі…».

У судзе 17 сакавіка прысутнічалі журналісты, праваабаронцы, прадстаўнікі міжнародных арганізацый, дыпламатычнага корпусу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international