Бабруйск: Участковыя камісіі – паўсюль з працоўных калектываў?

2010 2010-03-17T15:48:03+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bj-gazeta.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У сённяшнім нумары газеты гарвыканкама “Бабруйскае жыццё” (№ 21-22 ад 17 сакавіка), нарэшце, быў пададзены поўны спіс участковых камісіяў. Але і тут не абыйшлося без “сакрэтаў”.

Па Ленінскаму раёну, напрыклад,  указаныя нумары тэлефонаў участковых камісій, адрасы і статус будынкаў (САШ, санаторый, бальніца і г. д.), дзе размешчаныя камісіі, а па Першамайскаму раёну  надрукавалі толькі адрасы і тэлефоны.  

Бабруйскія праваабаронцы лічаць, што адсутнасць інфармацыі пра статус будынкаў у дадзеным выпадку ўскладняе выбаршчыкам пошукі сваіх участкаў для галасавання.  Разам з тым, яны схіляюцца да меркавання, што такая інфармацыя не падавалася спецыяльна - каб немагчыма было адсачыць, што камісія складаецца з прадстаўнікоў аднаго працоўнага калектыва, вылучаных рознымі шляхамі - і ад працоўнага калектыву, і ад грамадскіх аб’яднанняў, і ад грамадзянаў шляхам падачы заявы (асноўная маса). Такім  чынам, паколькі месцы працы сябраў камісій не ўказваюцца, то па  прозвішчах практычна немагчыма  выявіць, што ўсе сябры камісіі працуюць у адным калектыве.

А па інфармацыі, пададзенай па Ленінскаму раёну, відавочна, што  практычна кожная камісія тут сфармаваная з прадстаўнікоў аднаго працоўнага калектыва. Ёсць камісіі, дзе напрыклад, усе сябры  працуюць ці ў радзільным доме, ці  ў сярэдняй школе, ці ў бальніцы хуткай дапамогі. Дзе-нідзе такія “працоўныя камісіі” разбавілі сябрамі такіх грамадскіх аб’яднанняў, як “Беларускі фонд міра”, “Белая Русь” ці БРСМ.

Больш “сціплыя” далі звесткі 50 на 50: напрыклад, камісія знаходзіцца ў школе, супрацоўнікамі якой з’яўляецца палова яе сябраў, а  другая палова – загадкавыя людзі без прафесіі, вылучаныя “шляхам падачы заявы”. Але ёсць і такія спісы, дзе цэнтрам камісіі указана САШ (ні для каго не сакрэт, што падобныя камісіі фармуюць з супрацоўнікаў школы), а пададзена інфармацыя, што палова сябраў вылучаны “шляхам падачы заявы”, а другая палова – ад праўладных грамадскіх арганізацыяў ці партый.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international