Куба, не забівай сваіх грамадзян!

2010 2010-03-17T17:20:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gerb_cuba.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Правабаронцы “Вясны” абвяшчаюць пра пачатак акцыі ў падтрымку кубінскіх палітвязьняў, якія галадаюць ў знак пратэсту супраць нечалавечых умоў утрыманьня.

23 лютага 2010 года на 85-ты дзень галадоўкі ў Гаване памёр вядомы кубінскі палітвязень Арланда Сапата, які быў асуджаны да 36 гадоў пазбаўленьня волі за абразу органаў улады, парушэньне грамадзкага парадку і непадпарадкаваньне прадстаўнікам улады.  З 24 лютага ў Санта-Клары галадае кубінскі журналіст і псіхолаг Гільермо Фарыньяс з патрабаваньнем вызваліць 26 цяжкахворых палітзьняволеных. Cтан яго здароўя выклікае занепакоенасьць. З 2 сакавіка 2010 г. галадаюць родныя і паплечнікі віцэ-прэзідэнта партыі “30 лістапада” Марынцы Луго (6 чалавек), якой за тры месяцы зьняволеньня так і не прад’явілі афіцыйнага абвінавачваньня.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” выступіў з адмысловай заявай, у якой асуджае рэпрэсіўную палітыку кубінскіх уладаў і патрабуе неадкладнага вызваленьня і рэабілітацыі ўсіх палітвязняў.

Запрашаем усіх, хто неабыякавы да лёсаў кубінскіх патрыётаў, якія ў самых бесчалавечых умовах спрабуюць адстойваць правы іншых людзей, падтрымаць акцыю салідарнасьці.

Дасылайце лісты і паштоўкі ў падтрымку кубінскіх палітвязняў ў Амбасаду Рэспублікі Куба на адрас: 220030, г Менск, вул, Чырвоназорная, 13.

Тэкст можа быць наступным: “Требуем освобождения и реабилитации всех кубинских заключённых по политических мотивах!” Вітаецца таксама і івашая ндывідуальная творчасьць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international