Члены партый складаюць 2,3% ад агульнай колькасці асоб, вылучаных кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў

2010 2010-03-17T14:59:43+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

591 партыйны прэтэндэнт вылучыўся кандыдатам у дэпутаты мясцовых саветаў, паведаміла 17 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

"Партыйныя прэтэндэнты складаюць 2,3% ад агульнай колькасці асоб, вылучаных кандыдатамі ў дэпутаты. Гэта амаль у два разы больш, чым на выбарах 2007 года, калі партыйных прэтэндэнтаў было 1,2%", - сказала яна.

Найбольшую колькасць прэтэндэнтаў вылучыла Камуністычная партыя Беларусі - 207.

Прыблізна палова партыйных прэтэндэнтаў - члены апазіцыйных партый. У прыватнасці, Беларуская партыя левых "Справядлівы свет" вылучыла 126 чалавек, Аб'яднаная грамадзянская партыя - 94, Партыя БНФ - 35, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) - 32, Беларуская партыя "Зялёныя" - 5, Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада - 2.

Апрача таго, Ліберальна-дэмакратычная партыя вылучыла 61 кандыдата ў дэпутаты, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці - 18, Беларуская аграрная партыя - 7, Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя - 2, Рэспубліканская партыя і Беларуская патрыятычная партыя - па адным.

Усяго кандыдатамі ў дэпутаты вылучаны 25 474 чалавекі. Іх рэгістрацыя будзе праходзіць па 25 сакавіка.

Выбары ў мясцовыя саветы пройдуць 25 красавіка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international