Баранавічы: Гарвыканкам унёс змены ў рашэнне пра месцы для агітацыі, але пытанні па-ранейшаму засталіся

2010 2010-03-17T13:49:48+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/nash_kraj-baranavichy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рашэнне Баранавіцкага гарвыканкама ад 11.03.2010 у газеце “Наш край”

Рашэнне Баранавіцкага гарвыканкама ад 11.03.2010 у газеце “Наш край”

Баранавіцкі гарвыканкам усё ж унёс змены ў сваё рашэнне ад 12.02.2010 № 379  “Аб вызначэнні месцаў у горадзе Баранавічы для правядзення агітацыі за кандыдатаў у дэпутаты Баранавіцкага гарадскога і Брэсцкага абласнога Саветаў дэпутатаў і месцаў, забароненых для правядзення пікетавання з мэтаю збору подпісаў выбаршчыкаў”. Гэтае рашэнне надрукавала дзяржаўная газета “Наш край”.

Пры гэтым газета не называе дату, калі адбылося пасяджэнне гарвыканкама, а ў самім рашэнні не гаворыцца, на якой падставе і чаму ўносяцца змены ў папярэдняе рашэнне гарвыканкама. Афіцыйная газета не распавяла чытачам пра тое, што менавіта назіральнік Сяргей Гоўша і дэмакратычныя кандыдаты ў дэпутаты неаднаразова скардзіліся ў пракуратуру, а таксама быў накіраваны зварот у Цэнтральную камісію ад партыі БНФ па гэтым пытанні, пра неканстытуцыйнасць рашэння Баранавіцкага гарвыканкама ад 12.02.2010 года № 379.

Паводле ранейшага рашэння адзіным месцам для агітацыі быў толькі стары парк імя 50-годдзя УЛКСМ з боку вуліцы Царука. Цяпер плошча агітацыі павялічылася на 50%! – “агітаваць” можна на тэрыторыі ўсяго парку з боку вуліцы Камсамольскай і дадаткова ў скверы імя Сцяпанішчава па вуліцы Кірава. Праўда, і ў новым рашэнні не абышлося без недарэчнасцяў. Справа ў тым, што на вуліцы Камсамольскай знаходзяцца на значнай адлегласці адзін ад другога аж два паркі, стары і малады, а агітаваць можна толькі ў адным. Ужо новае рашэнне Баранавіцкага гарвыканкама выклікае пытанні ў мяркуемых кандыдатаў у дэпутаты: на двух акругах агітаваць дазволена, а дзе ж  агітаваць кандыдатам у дэпутаты на астатніх 34-ох акругах? Пытаюцца не безпадстаўна, бо ў новым рашэнні гарвыканкама гаворыцца, што адказныя за грамадскі парадак асобы (супрацоўнікі міліцыі) маюць права складаць пратаколы аб адміністратыўных парушэннях і павінны прыняць меры па прадухіленні мерапрыемстваў па агітацыі ў нявызначаных месцах.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Сквер імя Сцяпанішчава па вуліцы Кірава, дзе дадаткова дазволена агітаваць

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international