Адменена вечарына «Беларускага кнігазбору»

2010 2010-03-17T13:41:40+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/palac_mastactvau.jpg

Дырэктар выдавецтва «Кнігазбор» Генадзь Вінярскі паведаміў, што адмова традыцыйная — «па тэхнічных прычынах».

Але канкрэтна ў чым справа, арганізатарам не патлумачылі. Пра адмову стала вядома ўчора ўвечары.

«Адміністрацыя прапануе нам звярнуцца пазней, мо праз тыдзень, каб перанесці імпрэзу. Але мы ведаем, што калі раз камусьці не спадабалася, то і пасля не спадабаецца», — кажа сп. Вінярскі.

Намесніца дарэктара Палаца мастацтва Ганна Грыневіч адмовілася тлумачыць, па якіх прычынах у палацы нельга правесці імпрэзу.

«Як мне сказалі, па тэхнічных прычынах на нявызначаны тэрмін. Я была б рада сказаць, што вечарына будзе перанесена, але не ведаю, калі зала будзе ў належным стане».

Відаць, адмова ў правядзенні вечарыны хутчэй за ўсё абумоўлена складам гасцей на ёй. Сярод іх — Уладзімір Някляеў.

Нядаўна ён прэзентаваў грамадскую кампанію «Гавары праўду», а ў Інтэрнэце пачалі гаварыць пра магчымы ўдзел пісьменніка ў наступных прэзідэнцкіх выбарах у якасці кандыдата.

Гэта адмова ўжо не першая сёлета.

У лютым у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча забаранілі праводзіць імпрэзу з нагоды стагоддзя Ларысы Геніюш.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international