28 лістапада ў судзе Ленінскага раёна г. Магілёва адбылося паседжаньне па адміністратыўнай справе актывіста руху ЗУБР Яўгена Суворава.
29.11.2005.
Яўген Сувораў быў асуджаны па арт 156 КаАП (дробнае хуліганства) да штрафу ў памеры адной базавай велічыні – 29 тысяч бел.руб. Рашэньне вынесла суддзя Алена ДыбленкаНагадаем, што Яўгена Суворава затрымалі 16 лістапада разам з актывістам руху ЗУБР Палудам, які таксама быў аштрафаваны на адну базавую велічыню. Іх затрымалі супрацоўнік ДАІ па дарозе з Магілёва ў Бялынічы, пасьля чаго ЗУБРЫ ноч правялі ў міліцыі. Затрыманьне было па сутнасьцібеспадстаўным, маладыя людзі не зьдзейсьніклі ніякага правапарушэнья, таму давялося супрацоўнікам міліцыі абвінаваціць маладых людзей у нецэнзурнай лаянцы. Варта адзначыць, што Арт. 156 КаАП (дробнае хуліганства) апошнім часам вельмі часта выкарыстоўваецца ў адносінах да грамадскіх актывістаў
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма










