16 сакавіка: хроніка ператрусаў

16 сакавіка каля дзесятка цывільных супрацоўнікаў сілавых структур уварвалася ў офіс сайта Хартыі'97. Яны прад’явілі ордэр на вобыск, які падпісаны пракурорам Гомельскай вобласці. Сканфіскаваная тэхніка. У дачыненьні да рэдактара сайта  Наталлі  Радзінай быў учынены гвалт.

Адначасова ператрус прайшоў у рэдакцыі газеты "Народная воля" на працоўным месцы Святланы Калінкінай  і на кватэры, дзе пражываюць Андрэй Саннікаў і Ірына Халіп. Быў канфіскаваны кампутар і флэшка.

Пасьля 17 гадзін ператрус пачаўся на кватэры журналісткі Марыны Коктыш. Быў сканфіскаваны сістэмны блок кампутара, некалькі дыскаў.

Як паведамляе “Хартыя97” позна ўвечары, каля 20-00, ператрус таксама адбыўся на уласнай кватэры, дзе з 2002 года пражываў сам Андрэй Саннікаў.

Сёньня ў 11-00  на Управе БНФ адбудзецца экстранная прэс-канферэнцыя, якую правядуць Андрэй Саннікаў і пацярпелыя ад ператрусаў журналісты.

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international