16 сакавіка: хроніка ператрусаў

2010 2010-03-17T10:30:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/cms-image-000032056.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 сакавіка каля дзесятка цывільных супрацоўнікаў сілавых структур уварвалася ў офіс сайта Хартыі'97. Яны прад’явілі ордэр на вобыск, які падпісаны пракурорам Гомельскай вобласці. Сканфіскаваная тэхніка. У дачыненьні да рэдактара сайта  Наталлі  Радзінай быў учынены гвалт.

Адначасова ператрус прайшоў у рэдакцыі газеты "Народная воля" на працоўным месцы Святланы Калінкінай  і на кватэры, дзе пражываюць Андрэй Саннікаў і Ірына Халіп. Быў канфіскаваны кампутар і флэшка.

Пасьля 17 гадзін ператрус пачаўся на кватэры журналісткі Марыны Коктыш. Быў сканфіскаваны сістэмны блок кампутара, некалькі дыскаў.

Як паведамляе “Хартыя97” позна ўвечары, каля 20-00, ператрус таксама адбыўся на уласнай кватэры, дзе з 2002 года пражываў сам Андрэй Саннікаў.

Сёньня ў 11-00  на Управе БНФ адбудзецца экстранная прэс-канферэнцыя, якую правядуць Андрэй Саннікаў і пацярпелыя ад ператрусаў журналісты.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international