Барысаў: Аспрэчыць неўключэнне ў камісіі ўжо немагчыма

2010 2010-03-17T09:07:38+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Толькі ў аўторак, 16 сакавіка, выйшаў у свет чарговы нумар  газеты Барысаўскага райвыканкама  “Адзінства”, які павінен быў з'явіцца яшчэ ў суботу. Суботні нумар мае абмежаваны тыраж -  і распаўсюджваецца толькі па падпісцы. У кіёсках “Мінскаблсаюздруку” яго набыць немагчыма, у адрозненне ад нумара, які выходзіць па серадах і мае рэкламны ўкладыш.

Асноўны матэрыял нумара, які займае сем палос з васьмі, -- рашэнне Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта ад 10 сакавіка 2010 №288 “Аб стварэнні ўчастковых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў РБ 26-га склікання”.

Як і меркавалася, у складзе ўчастковых камісій няма ніводнага з 25 прадстаўнікоў дэмакратычнай апазіцыі горада, вылучаных мясцовай арганізацыяй АГП.

Калі б суботні нумар газеты выйшаў па графіку, то рашэнне выканкама, якое цэлы тыдзень захоўвалі як дзяржаўную таямніцу яго чыноўнікі, можна было аспрэчыць у судовым парадку. Але паколькі рашэнне выканкама стала вядома праз шэсць дзён, а не трох, адведзеных заканадаўствам для падачы скарг у суд, аспрэчваць рашэнне выканкама ў судзе ўжо немагчыма.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international