Арыштаванага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча агледзеў кансыліюм дактароў, які прызнаў, што ягоны стан пасьля 46 дзён галадоўкі вельмі сур`ёзны.

2005 2005-11-29T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дактары адзначылі, што калі ён ня згодзіцца легчы пад кропельніцу і ня скончыць галадоўку, яго варта будзе пакласьці ў шпіталь, перадае Радыё Свабода

Паводле адваката Галіны Івановай, калі будзе прынятае рашэньне наконт шпіталізацыі, галадоўніка хутчэй за ўсё павязуць у Менск у рэспубліканскі турэмны шпіталь. Яна лічыць, што ў такім паважным стане яго пабаяцца надалей трымаць у сьледчым ізалятары турмы. Дактары, якія агледзелі Аўтуховіча, свае высновы накіруюць ня толькі кіраўніцтву турмы, але таксама сьледчаму упраўленьня фінансавых расьсьледаваньняў, якое за яго сёньня адказвае, а таксама ў пракуратуру, якая мае ажыцьцяўляць нагляд за сьледзтвам.

Мікалая Аўтуховіча арыштавалі 14 кастрычніка ў Горадні. Яго абвінавачваюць ва ухіленьні ад выплаты падаткаў, што пацягнула страты для бюджэту ў асабліва буйным памеры. Яму налічылі недаплачаных падаткаў — 679 мільёнаў рублёў. Крымінальная справа супраць прадпрымальніка датычыць другой часткі артыкула 243, якім прадугледжана пакараньне — ад трох да сямі гадоў зьняволеньня. Суд можа пры гэтым таксама канфіскаваць маёмасьць

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international