Рэктар Наваполацкага дзяржаўнага ўніверсітэту запатрабаваў ад сваёй падначаленай -- кандыдата ў дэпутаты -- зьняць сваю кандыдатуру і ня ўдзельнічаць у выбарах.

2003 2003-02-19T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Учора, 18 лютага, рэктар Наваполацкага дзяржаўнага ўніверсітэту сп-р Бабенка выклікаў проста з заняткаў выкладчыка Тацяну Селязнёву, якая з’яўляецца кандыдатам у дэпутаты Наваполацкага гарадзкога Савету дэпутатаў, і запатрабаваў, каб яна зьняла сваю кандыдатуру.

Трэба адзначыць, што менавіта рэктар стаў ініцыятарам таго, каб Тацяна Селязнёва вылучыла сваю кандыдатуру на ўдзел у выбарах. Тлумачылася гэта тым, што па дадзенай акрузе вылучылі свае каныдатуры вядомыя ў горадзе апазіцыянеры – кіраўнік мясцовага аддзяленьня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Зміцер Салаўёў і адзін з моладзевых лідэраў Віталь Броўка. Была неабходнасьць скласьці канкурэнцыю гэтым прэтэндэнтам, і рэктар прапанаваў Селязнёвай вылучыцца ад аднаго са структурных падразьдзяленьняў універсітэту. Адначасова ад працоўнага калектыву універсітэту вылучаўся і старшыня студэнцкага прафкаму Фамін. Калі ж незалежных кандыдатаў Салаўёва і Броўку не зарэгістравалі ў якасьці кандыдатаў, адпала неабходнасьць і ў кандыдацтве Тацяны Селязнёвай, якая б магла скласьці рэальную канкурэнцыю прафсаюзнаму лідэру. Рэктар вырашыў пайсьці самым простым шляхам – запатрабаваў сваёй падначаленай зьняць сваю кандыдатуру і ня ўдзельнічаць у выбарах, каб патрэбны кіраўніцтву кандыдат бесперашкодна стаў дэпутатам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international