Магілёў: Праваабаронцу Аляксею Колчыну адмовілі ў інфармацыі

2010 2010-03-16T18:59:20+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/koltshyn.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 сакавіка праваабаронца Аляксей Колчын, які з’яўляецца назіральнікам ад ГА “Магілёўскі праваабарончы цэнтр” у Магілёўскай гарадской выбарчай камісіі, звярнуўся да дзяжурных сябраў гэтай камісіі з просьбай прадаставіць яму інфармацыю аб прэтэндэнтах, якія падалі свае дакументы для рэгістрацыі ў якасці кандыдатаў у дэпутаты.

“Сакратарка  камісіі Людміла Шаміга назвала агульную колькасць падаўшых дакументы прэтэндэнтаў. Гэта лічба складае 116 чалавек, - распавёў Аляксей. - Але больш падрабязную інфармацыю аб тым, кім вылучаны гэтыя прэтэндэнты і якія палітычныя ці грамадскія арганізацыі яны прадстаўляюць, яна паведаміць адмовілася”.

Акрамя гэтага, А. Колчын адзначае, што па яго просьбе яму не быў прадастаўлены пратакол паседжання гарадской выбарчай камісіі.

Праваабаронца звяртае ўвагу на тое, што парушаецца прынцып празрыстасці выбараў і права грамадзянаў атрымоўваць інфармацыю пра ход выбараў. З гэтай нагоды ён збіраецца падаваць скаргу ў Пракуратуру Магілёўскай вобласці.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international