Мазыр: Праваабаронца прапануе мясцовым уладам садзейнічанне ў навучанні сябраў участковых камісіяў

Тэгі: выбары-2010
Уладзімір Целяпун
Уладзімір Целяпун

Семінар-вучоба са старшынямі, намеснікамі старшыняў і сакратарамі ўчастковых выбарчых камісіяў па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў адбылася ў Мазыры 12 сакавіка.

На семінары-вучобе разгладаліся, у прыватнасці, арганізацыйна-прававыя пытанні правядзення выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў, пытанні пра арганізацыю працы і паўнамоцтвы ўчастковай выбарчай камісіі, афармленне ўчасткаў для галасавання, складанне спіса грамадзянаў, якія маюць права ўдзельнічаць ў выбарах.

Навучанне і азнаямленне з выбарчым заканадаўствам, а таксама са зменамі ў ім для іншых, шэраговых, сябраў камісіі не плануецца.

Таму мясцовы праваабаронца Уладзімір Целяпун звярнуўся да кіраўнікоў Мазырскага райвыканкама, што ўтваралі ўчастковыя камісіі ў раёне, з прапановай пасадзейнічаць у правядзенні навучальных семінараў па вывучэнні выбарчага заканадаўства для ўсіх сябраў участковых камісіяў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international