Кіраўскі раён: Райвыканкам вызначыўся з месцамі для агітацыі

2010 2010-03-16T17:57:56+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Размяшчаць агітацыйныя друкаваныя матэрыялы, звязаныя з выбарамі, у Кіраўскім раёне можна будзе на інфармацыйных тумбах у Кіраўску, на стэндах у будынках па месцы знаходжання участкаў для галасавання, а таксама ў спецыяльна адведзеных месцах, якія размяшчаюцца ў адміністратыўных будынках сельскіх выканкамаў, арганізацый, установаў культуры і адукацыі, аховы здароўя, аддзяленнях паштовай сувязі, арганізацый гандлю, інтэрнатах, комплексна-прыёмных пунктах.

Што тычыцца правядзення какндыдатамі ў дэпутаты сустрэч з выбаршчыкамі, то яны  дазволеныя ў памяшканнях Дамоў культуры, сельскіх клубах, дзіцячых школах мастацтваў і бібліятэках.

У той жа час месцаў, забароненых для правядзення масавых мерапрыемстваў (мітынгаў, сходаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацый, пікетаванняў) падчас выбарчай кампаніі, таксама хапае.  Гэта, па традыцыі, самыя шматлюдныя месцы. У Кіраўску - цэнтральная плошча, гарадскі парк, рынак і вялікія вуліцы, а ў раёне – тэрыторыі побач з адміністратыўнымі будынкамі, цэнтрамі культуры і буйнымі гандлёвымі аб’ектамі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international