Гародня: грамадзяне скардзяцца ў суд на парушэнне сваіх выбарчых правоў

2010 2010-03-16T16:19:28+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пяць грамадзянаў Гародні падалі скаргу ў суд Кастрычніцкага раёну па прычыне таго, што іх прадстаўнік Алег Калінкоў не быў уключаны ў склад участковай выбарчай камісіі №106.

Заяўнікі, якія  скардзяцца на адміністрацыю Кастрычніцкага раёну, што 10 сакавіка фармавала склады ўчастковых камісій, лічаць, што парушаны іх выбарчыя правы. Грамадзяне звяртаюць увагу суду на тое, што адміністрацыя Кастрычніцкага раёну на паседжанні і адразу пасля яго не прадставіла інфармацыі па складзе канкрэтнай участковай камісіі. Такім чынам у іх не было ніякай магчымасці матывавана абскарджваць рашэнне адміністрацыі па фармаванні камісій цягам трох дзён і тым самым рэалізаваць сваё законнае права на абскарджванне.
Нагадаем, што новаўвядзенні ў Выбарчы кодэкс (арт. 34) даюць магчымасць абскардзіць у 3-дзённы тэрмін рашэнні органаў, што фармавалі камісію. Але зрабіць гэта практычна немагчыма, паколькі паводле гэтага ж артыкулу рашэнні пра фармаванне камісій публікуецца ў друку ў 7-дзённы тэрмін ад дня яго прыняцця.   
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international