Больш як 1200 гарадзенцаў падпісалі ліст да міністра інфармацыі з патрабаваньнем аднавіць трансьляцыю Першага каналу Польскага тэлебачаньня TVP-1

2005 2005-11-29T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гата паведамляе Радыё Свабода. Сёньня актывісты непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў накіравалі міністру інфармацыі Ўладзімеру Русакевічу ліст з патрабаваньнем аднавіць трансьляцыю Першага каналу Польскага тэлебачаньня TVP-1, з сабранымі пад ім подпісамі.

Нагадаем, месяц таму фірма Гарант, выконваючы указаньне міністэрства, замест TVP-1 пачало трансьляваць у Горадні камэрцыйны тэлеканал “Polsat”.

На сёньняшні дзень пад лістом да міністра падпісаліся больш за 1200 гарадзенцаў. Збор будзе працягвацца. Актывісты СПБ заклікаюць дасылаць у міністэрства свае лісты таксама жыхароў усёй Гарадзеншчыны, паколькі рашэньне наконт польскага тэлебачаньня будзе датычыць усёй вобласьці.

У лісьце зазначаецца, што Першая праграма Польскага тэлебачаньня дазваляе нам, жыхарам Гарадзеншчыны, апэратыўна атрымліваць інфармацыю аб жыцьці нашых суседзяў, што спрыяе наладжваньню добрых дачыненьняў і ўмацаваньню сяброўства паміж народамі Беларусі і Польшчы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international