З’езд АГП можа не адбыцца

Чарговы 13‑ы з’езд Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП), які плануецца правесці 21 сакавіка, можа не адбыцца. Пра гэта паведаміў лідэр партыі Анатоль Лябедзька.

«Ёсць дата з’езда, абраны 160 дэлегатаў, зацверджаны парадак дня, але няма памяшкання», — сказаў ён. Уладальнікі прыдатных для правядзення з’езда памяшканняў у Мінску «дружна адмаўляюць у іх арэндзе».

«Прычым падзеі развіваюцца паводле аднаго і таго ж сцэнарыя, — паведаміў палітык. — Спачатку нам заяўляюць пра гатоўнасць выдзеліць памяшканне, бо гэта выгадна ў фінансавым плане. Затым тэлефануюць і гавораць пра неабходнасць падумаць. Яшчэ праз некаторы час паведамляюць пра адмову ў арэндзе. Так было пры перамовах з адміністрацыяй гатэляў Crowne Plaza, «Беларусь», Палаца культуры Мінскага трактарнага завода і іншых арганізацый».

Цяпер АГП чакае адказ з Мінгарвыканкама на просьбу аб садзейнічанні ў пошуку памяшкання для з’езда.

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international