Камітэт па справах рэлігій і нацыянальнасцей: у нас усё спакойна

2010 2010-03-16T10:23:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sajuz_paliakau.jpg

На прэс-канферэнцыі, арганізаванай Камітэтам па справах рэлігій і нацыянальнасцей, яго прэс-сакратар – Міхаіл Рыбакоў – адзначыў, што міжэтнічныя адносіны ў Беларусі працякаюць у спакойнай і бесканфліктнай форме.

Акрамя прэс-сакратара Камітэта, на мерапрыемстве прысутнічалі Георгій Егізаран – кіраўнік кансультацыйнага савета пры Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей, а таксама кіраўнік армянскай грамады «Айастан», Віктар Гутоўскі – старшыня беларускіх украінцаў і іх аб’яднання «Ватра», прадстаўнікі расійцаў, карэйцаў і літоўцаў. Гаварылі аб культурных і адукацыйных мерапрыемствах, што праводзяць нацменшасці ў Беларусі, аб маючым адбыцца на пачатку чэрвеня ў Гродне Фестывалі нацыянальных культур.

На пытанне журналістаў аб тым, чаму на такім мерапрыемстве адсутнічае прадстаўнік польскай меншасці, Міхаіл Рыбакоў адказаў, што прадстаўнікі СПБ будуць запрошаныя на наступныя падобныя мерапрыемствы. Што праўда, толькі СПБ С.Сямашкі.

Чыноўнік патлумачыў гэта тым, што «група Борыс – гэта некалькі чалавек. Я нават не ведаю, з кім там можна дамаўляцца. Калі яны створаць сваю арганізацыю, зарэгіструюцца, то мы будзем з імі размаўляць».

Кіраўнік кансультацыйнага савета пры Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей Георгій Егізаран таксама адзначыў, што яго арганізацыя пакуль не бачыць магчымасці ўмешвацца ў канфлікт паміж афіцыйным і неафіцыйным СПБ. «Гэта трэба было рабіць у 2005-ым годзе, калі адбыўся раскол. Сёння мы не ведаем, ці варта» – адзначыў сп.Егізаран.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international