Мінск: БСДП (Г) абяцае сюрпрызы

2010 2010-03-16T08:11:14+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) пры падрыхтоўцы да выбараў у мясцовыя Саветы 26-га склікання працуе па сваім асабістым сцэнары.

Партыйцы не вылучылі ніводнага кандыдата ў выбарчыя камісіі сталіцы, а заявы на рэгістрацыю ў якасці кандыдатаў у дэпутаты ў Мінску падалі тры чалавекі. Затое БСДП (Г) збіраецца здзівіць выбаршчыкаў нестандартнымі формамі агітацыі.

– Кіраўніцтва Грамады не дыктуе, каму балатавацца кандыдатамі ў дэпутаты, а каму падаваць заяву на членства ў выбарчых камісіях, – распавёў Аляксей Сігаеў, старшыня Мінскай гарадской арганізацыі БСДП (Г). – А у многіх сябраў партыі няма веры ў гэтыя выбары, таму так мала нашых людзей праяўляюць актыўнасць.

Сам Аляксей Сігаеў, адзін з трох прэтэндэнтаў у кандыдаты, таксама не разлічвае на перамогу і ўдзельнічае ў палітычнай барацьбе больш таму, што хоча на сабе адчуць выбарчыя тэхналогіі і назапасіць вопыту на будучыню.

– Гледзячы на вынікі фармавання камісій, нават і не хочацца ўваходзіць у склад такіх Саветаў, – дадаў сацыял-дэмакрат. – Ужо відавочна, якія людзі будуць абраны дэпутатамі.

Аляксей Сігаеў адзначыў, што агітацыйная праца на Беларусі праходзіць занадта спакойна і ціха, няма відовішчнасці і нагляднасці. Менавіта таму сацыял-дэмакраты мяркуюць паспрабаваць на гэтых выбарах новыя тэхнічныя прынцыпы агітацыі, каб праверыць рэакцыю ўладаў і знайсці шляхі для ўводу такіх формаў ва ўжытак паўсюль.

– У нас шмат задумак, хоць мы і не ведаем, ці зможам здзейсніць іх усе, – падзяліўся думкамі старшыня Мінскай гарадской арганізацыі БСДП (Г). – Прынамсі, збіраемся маляваць крэйдамі лозунгі на асфальце, як мы ўжо рабілі гэта пад час апошніх выбараў у Палату прадстаўнікоў. Таксама хочам паездзіць па акрузе з плакатамі з выявамі кандыдатаў і партыйнай сімволікай. Плануюцца і іншыя сюрпрызы…

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international