ПЦ “Вясна” правёў прэс-канфэрэнцыю, тэмай якой сталі прынятые 25 лістапада ў першым чытанні у Палаце прадстаўнікоў папраўкі ў Крымінальны кодэкс, а таксама сітуацыя вакол выключэння студэнткі Таццяны Хома з Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэту

2005 2005-11-29T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прэс-канэфрэнцыя адбылася 28 лістапада. Перад журналістамі выступілі Таццяна Хома, Валянцін Сэфановіч, юрыст ПЦ “Вясна”, Алег Гулак, юрыст Беларускага Хельсінкскага камітэту, намесьнік страшыні Хельсінкскага камітэта праваабаронца Гары Паганяйла.

Таццяна ХОМА:
- 24 лістапада Уладзімір Шымаў рэктар Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэту падпісаў загад аб маім адлічэнні. Падставай для адлічэння з’яўляецца “неафіцыйны самавольны выезд за мяжу” і адсутнасць на занятках на працягу трох дзён. Падчас маёй паездкі ў Францыю я была абраная ў кіраўніцтва еўрапейскай студэнцкай арганізацыі ESIB. Калі ў рэктараце пра гэта даведаліся, мяне вырашылі выключыць.
Кіраўніцтва універсітэту кваліфікавала мой выезд як абразу БДЭУ і “адпаведна правілам унутранага распарадку і артыкулам працоўнага Кодэксу” да мяне прымянілі такую форму дысцыплінарнага пакарання.

Хачу зазначыць, што, давучыўшыся да чацьвёртага курсу, я не мела ніводнага папярэджання і з’яўлялася адной з лепшых студэнтак на курсе. Я неаднаразова ўдзельнічала ў канфэрэнцыях, абараняла гонар факультэта і універсітэту.

- Якой была вашая рэакцыя на гэтыя падзеі?
- Першае – абурэнне. Рэктар нават ні разу са мной не размаўляў. У мінулы чацьвер, з раніцы мяне выклікалі ў дэканат. У пакоі намесніка дэкана сядзеў чалавек, які хацей са мной паразмаўляць. Я запыталася, хто ён. Ён сказаў, што прадстаўляе выхаваўчы аддзел універсітэту. Мы размаўлялі каля гадзіны. Ён пытаўся пра арганізацыю ESIВ, кім яна фінансуецца і якая ў яе пазіцыя адносна Беларусі. Прозвішча сваё ён мне так і не назваў.
Пасля, ў адной з размоваў з прадстаўнікамі універсітэту, мне сказалі, што гэты чалавек быў з КДБ, і па выніках гэтай размовы маё “пытанне” было так хутка вырашанае.

- Наколькі хутка?
- У пятніцу, 25 лістапада, калі я даведалася, што загад аб адлічэнні быў падпісаны, мяне прымусілі выселіцца з інтэрнату. Прычым зрабіць гэта трэба было літаральна за дзве гадзіны. Сітуацыя выглядала так, што мяне проста выкінулі з універсітэту і з інтэрнату на вуліцу, у дзень калі была завіруха.
Усе супрацоўнікі універсітэту, з якімі пре прыходзілася сустракацца і размаўляць выказвалі сваю падтрымку. Я веру, што існуе салідарнасць сярод беларускіх студэнтаў. Я гэта адчуваю. Кіраўніцтва ESIВ звязаліся з міжнароднымі адукацыйнымі, студэнцкімі і праваабарончымі арганізацыямі. Дзякуючы ім аб маёй сітуацыі зараз ведаюць вельмі шмат людзей у шматлікіх краінах Еўропы. Я вельмі ўдзячна ўсім за падтрымку.

- Якія крокі вы збіраецеся зрабіць у бліжэйшы час?
- Я звязалася з адвакатамі. Мы падрыхтавалі скаргу ў Міністэрства адукацыі, якая будзе пададзеная ў бліжэйшы час. Чакаю характарыстыкаў ад сваіх выкладчыкаў. Студэнты, якія навучаліся са мной, хочуць сабраць подпісы ў маю падтрымку.

Сітуацыю каментуе Валянцін СТЭФАНОВІЧ, юрыст Праваабарончага цэнтру “Вясна”:
- Так, студэнтка адсутнічала на вучобе. Але за гэта прадугледжана вымова, а ні ў якім выпадку не выключэнне. Я мяркую, што суд павінен даць належную ацэнку гэтаму загаду.
Упершыню кіраўніцтва універсітэта не хавала сапраўдных прычынаў выключэння з універсітэту. У загадзе так і напісана: “адлічана за самавольны выезд за мяжу”. Атрымоўваецца, што каб паехаць за мяжу, студэнтка павінна была ўзяць дазвол у рэктара. Гэтым парушана Канстытуцыя РБ, дзе арт. 30 гарантуе грамадзянам права безперашкоднага выезду за мяжу і вяртання.

Другой тэмай прэс-канфэрэнцыі былі змены ў Крымінальны кодэкс, якія могуць быць прынятыя і ўстапіць у сілу ў бліжэйшы час. Валянцін Стэфановіч, каментуючы сітуацыю, ў прыватнасці зазначыў:
- Змены ў Крымінальны кодэкс вяртаюць нашу краіну ў самыя горшыя часы таталітарызму. Сёння ў нас забаронена распаўсюджваць незалежныя смі, пераследуюцца грамадскія і палітычныя актывісты. Мы расцэніваем гэтыя змены так жа сама, як артыкулы, што за савецкім часам называліся “антысавецкая прапаганда”, па якіх было засуджана вельмі шмат людзей.
Праваабарончы цэнтр “Вясна” прыняў заяву і будзе рабіць усё, каб прадухіліць прыняццё гэтых зменаў.
Мы лічам, што яны могуць прывесці да значнага павялічэння палітычна матэваваных крымінальных справаў. Калі сёння з кратамі знаходзяцца дзясяткі чалавек, то з прыняццём зменаў палітычных вязняў могуць быть сотні. Любая спроба адстаяць свае правы будзе цягнуць за сабой крымінальную адказнасць.

Гары ПАГАНЯЙЛА: “1937-ы год у Беларусь ужо прыйшоў...”
- Хачу сказаць некалькі словаў пра газэты. Сёння я скіраваў ад сябе асабіста іскавую заяву аб парушэнні правоў спажыўца звязаную з немагчымасцю падпісацца на газэту “Народная воля”. Такую заяву можа падаць любы чалавек. Хачу, каб кампанія падачы іскавых заяваў у суды была распачатая і падтрыманая многімі грамадзянамі па ўсёй краіне. Такі грамадскі ціск стане рэальнай падтрымкай выданням, што не ўключаныя ў Каталог на 2006 год і не маюць магчымасці дайсці да свайго чытача.

Праўкі ў Крымінальны кодэкс былі ўнесеныя у Палату прадстаўнікоў 23 лістапада. Другое чытанне павінна адбыцца 1 альбо 2 снежня. Затым, згодна працэдуры, Закон аб унясенні правак, будзе скіраваны ў Савет Рэспублікі і на подпіс кіраўніку дзяржавы. Усё абываецца вельмі хутка, так, што да Дня абароны правоў члавека, 10 снежня мы можам атырмаць вельмі незвычайны “падарунак”...

Ядвіга МАЦКЕВІЧ

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства