Полацк: Беларусізацыя асобна ўзятай акругі?

Тэгі: выбары-2010

Полацкія  прадстаўнікі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” вымушаны былі пры падачы заяваў перапісваць анкеты. Прадстаўнікі камісіі заявілі, што анкеты магчымых кандыдатаў павінны быць запоўненыя па-беларуску.

-- Мы звярнуліся па кансультацыю ў Віцебск, і там нам адназначна сказалі, што ў законе няма такіх палажэнняў. Анкеты былі запоўненыя па-руску, на адной з двух дзяржаўных моваў, -- распавёў Мікалай Дзмітрыевіч Шарсцюк, кіраўнік полацкай філіі “Справядлівага свету”. – Таксама без ніякіх законных падставаў з нас запатрабавалі фатаздымкі тых асоб, якія вылучаюцца ад нашай партыі ў Віцебскі абласны Савет. Аднак даказаць нічога не ўдалося, і мы вымушаны былі не месцы перапісаць анкеты і прынесці фотаздымкі.

Мікалаю Шарсцюку і яго таварышам так і не ўдалося дазнацца, на падставе якіх дакументаў былі высунутыя гэтыя патрабаванні.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international