Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты: звесткі з рэгіёнаў (абнаўляецца)

2010 2010-03-16T19:20:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pretendenty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гомельшчына

У вобласці, паводле афіцыйных звестак, дакументы на кандыдатства падалі больш за 4,1 тыс. чалавек - на 3 952 дэпутацкія месцы ў Саветах розных узроўняў. У абласны Савет на 60 месцаў прэтэндуюць 126 чалавек. Сябры партый складаюць каля 3,5% ад усіх вылучаных кандыдатаў, а гэта 148 чалавек, у тым ліку 47 - ад партыі «Справядлівы свет», 51 - ад АГП, 3 - ад БНФ. Праўладныя партыі КПБ і Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці вылучылі  41 і 6 чалавек адпаведна.

Светлагорскі раён

12 кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў, якія вылучаны ў Светлагорскім раёне, з’яўляюцца сябрамі розных дэмакратычных партый. Усе яны збіраюцца балатавацца па розных выбарчых акругах у раённы Савет, а пяцёра з іх – і ў Гомельскі абласны Савет. Такія звесткі паведаміла Святлана Міхальчанка, кіраўнік Светлагорскай раённай арганізацыі партыі “Справядлівы свет”.

З гэтых кандыдатаў 9 прадстаўляюць партыю “Справядлівы свет”. У раённы Савет вылучаны Мікалай Лазарэнка (Пушкінская акруга № 6), Ірына Сарычава (Маладзёжная акруга № 12), Сяргей Дайнека (Сацыялістычная акруга № 13), Генадзь Жулега (Заходняя акруга № 16), Таццяна Юркевіч (Рачная акруга № 17), Валянціна Конанава (Дняпроўская акруга № 18), Марат Петух (Спартыўная акруга № 23), Уладзімір Коршун (Луначарская акруга № 27), Святлана Міхальчанка (Сувораўская акруга № 29). У абласны Савет маюць намер балатавацца С. Міхальчанка (Акцябрская акруга № 47), С. Дайнека (Бярэзінская акруга № 55) і М. Петух (Маладзёжная акруга № 57). Усе вылучаліся ў кандыдаты ад партыйнай арганізацыі. Пералічаныя акругі знаходзяцца ў Светлагорску, за выключэннем Акцябрскай – яна ў суседнім Акцябрскім раёне.

З ліку сябраў Партыі БНФ у раённы Савет вылучаны 2 кандыдата: Віктар Ахрамчук (Бярэзінская акруга № 15) і Сяргей Шавяленка (Свярдлоўская акруга № 24). Абедзве акругі – у Светлагорску. Акрамя таго, В.Ахрамчук вылучаны ў абласны Савет па Светлагорскай сельскай выбарчай акрузе № 58. У райсавет яны вылучаны шляхам збору подпісаў, а вылучэнне В.Ахрамчука ў аблсавет - ад Гомельскай абласной арганізацыі партыі БНФ.

Таццяна Наскова, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі, вылучана кандыдатам у райсавет (Скарынаўская акруга № 21) – шляхам збору подпісаў, і ў абласны савет (Першамайская акруга № 56) – ад Гомельскай абласной арганізацыі сваёй партыі.

С. Міхальчанка ўдакладніла, што неабходную колькасць подпісаў сабралі ўсе сябры дэмакратычных партый, якія вылучаліся гэтым шляхам. Дакументы на рэгістрацыю кандыдатаў пададзены ў адпаведныя выбарчыя камісіі.
С. Міхальчанка таксама нагадала, што ў склад участковых выбарчых камісій у Светлагорскім раёне ўключаны толькі двое прадстаўнікоў дэмакратычных партый з 31, якія былі вылучаны: Тамара Іванова (выбарчы ўчастак № 2) і Кірыл Кашыцкі (участак № 24). Яны прадстаўляюць партыю “Справядлівы свет”.

Мазыр

15 сакавіка ў Мазыры былі  пададзены адпаведныя дакументы на рэгістрацыю кандыдатам у дэпутаты сябрам Партыі БНФ Уладзімірам Целяпуном,  які вылучаецца ў Гомельскі  абласны Савет  ад партыі  па Палескай выбарчай акрузе  № 43 і ў Мазырскі раённы  Савет  па Калектыўнай выбарчай  акрузе № 18 шляхам збору подпісаў  грамадзян. Пададзеныя таксама дакументы на рэгістрацыю кандыдатамі  Уладзімірам Рэпко  (вылучаецца ў Гомельскі абласны Савет  па Прытыцкай выбарчай акрузе  №45), Андрэем Кора (вылучаецца ў Гомельскі  абласны Савет па Прыпяцкой выбарчай акрузе №42), Сяргеем Лапустам (вылучаецца ў Мазырскі раённы Савет па Катаеўскай выбарчай акрузе ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі).

Анатоль Петухоў, які  меў намер вылучацца ў Гомельскі  аблсавет па Інтэрнацыянальнай выбарчай акрузе № 41, але быў уключаны ва ўчастковую выбарчую камісію №21,  вырашыў  не балатавацца, а застацца сябрам участковай выбарчай камісіі. Выбарчы ўчастак №21 ўваходзіць  ў выбарчую акругу, дзе збіраецца балатавацца сябра партыі АГП  Ул. Рэпко.

Рагачоўскі раён

У Рагачоўскім раёне ў мясцовыя Саветы вылучаны 2 кандыдаты, якія прадстаўляюць дэмакратычную апазіцыю. Абодва яны – з партыі левых “Справядлівы свет”. Прадстаўнік партыі не выключае, што можна чакаць перашкодаў у рэгістрацыі кандыдата ў абласны Савет.

Кандыдатам у дэпутаты Гомельскага абласнога Савета вылучана Ганна Губарэвіч. Яна мае намер балатавацца па Рагачоўскай гарадской выбарчай акрузе № 53. Кандыдатуру Г. Губарэвіч вылучыла Гомельская абласная арганізацыя партыі “Справядлівы свет”. Аб гэтым паведаміла Людміла Кабылянец, адна з сябраў гэтай партыі ў Рагачове.

На меркаванне Л. Кабылянец, раённая ўлада адмоўна ставіцца да вылучэння ў Рагачове альтэрнатыўнага кандыдата ў абласны Савет. Паводле яе звестак, па гэтай жа акрузе мяркуе зарэгістравацца кандыдатам у дэпутаты Уладзімір Надтачаеў, намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама (хоць зараз ён з’яўляецца дэпутатам ад адной з акругаў у Рэчыцкім раёне). Таму Л. Кабылянец не выключае, што з боку ўлады будуць рабіцца перашкоды для рэгістрацыі Ганны Губарэвіч.

Як ужо паведамлялася, раней былі пададзены дакументы на рэгістрацыю кандыдатым у дэпутаты Фёклы Паўлюковай. Яна жыве ў в. Гадзілавічы Рагачоўскага раёну і вылучана шляхам збору подпісаў у Гадзілавіцкі сельскі Савет. Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты праводзіцца з 16 па 25 сакавіка.

Жлобінскі раён

9 прадстаўнікоў дэмакратычных партый вылучаны кандыдатамі ў дэпутаты ў Жлобінскім раёне. Усе яны падалі дакументы на рэгістрацыю кандыдатамі ў Жлобінскі раённы Савет, а трое з іх – і ў Гомельскі абласны Савет.

Як паведаміў кіраўнік Жлобінскай раённай арганізацыі партыі “Справядлівы свет” В. Рыбчанка, некаторыя з гэтых кандыдатур вылучаны шляхам збору подпісаў, іншыя – ад партыйных арганізацый. Дакументы на вылучэнне ўсіх кандыдатаў пададзены ў адпаведныя выбарчыя камісіі.    

З партыі “Справядлівы свет” у раённы Савет вылучаны 7 кандыдатаў: Аляксандр Аўсянікаў, Яўген Басарэўскі, Віктар Навуменка, Аляксандр Піліпенка, Анатоль Сцепаненка, Валерый Рыбчанка і Валянціна Шакура.  Акрамя таго, Я. Басарэўскі і В. Рыбчанка маюць намер балатавацца і ў Гомельскі абласны Савет – адпаведна па Стрэшынскай выбарчай акрузе № 33 і па Жлобінскай сельскай акрузе № 34.

Две асобы, якія вылучаны кандыдатамі ў дэпутаты раённага Савета, прадстаўляюць Аб’яднаную грамадзянскую партыю: Марат Афанасьеў і Вадзім Бажкоў. Першы з іх вылучаны таксама ў абласны Савет – па Металургічнай выбарчай акрузе № 31.

 

Гарадзеншчына

Нягледзячы на відавочную дыскрымінацыю прадстаўнікоў дэмакратычнай супольнасці пры фармаванні ўчастковых камісій, апазіцыйныя партыі і рухі Гарадзеншчыны ўсё ж рэгіструюць частку сваіх кандыдатаў.

У Гародні Партыя БНФ падала дакументы на рэгістрацыю 4 кандыдатаў у дэпутаты гарадскога Савету: Вадзім Саранчукоў (па Цэнтральнай выбарчай акрузе №8), Мікола Лемяноўскі (па Індурскай выбарчай акрузе №22), Валеры Кісель (па Захараўскай выбарчай  акрузе №26) і Сяргей Антусевіч (па Лідскай выбарчай акрузе №29). Партыя АГП вылучае кандыдатамі ў абласны Савет Юрыя Істоміна (па Вішнявецкай выбарчай акрузе №12) і Аляксандру Васілевіч (па Пралетарскай выбарчай акрузе №17). Яшчэ 5 сябраў АГП вылучаюцца кандыдатамі ў гарадскі Савет: Дзмітрый Бандарчук (па Музычнай выбарчай акрузе №24), Дзмітрый Слуцкі (па Церашкоўскай выбарчай акрузе №14), Дзмітрый Аўдзейчык (па Соламаўскай акрузе №17), Аляксандра Васілевіч (па Азёрскай выбарчай акрузе №30) і Аляксандар Пагуляеў (па Індурскай выбарчай акрузе №22).

У Азёрах (Гарадзенскі раён) у дэпутаты пасялковага Савету вылучаецца актывіст партыі АГП Кірыл Семянчук.

У Смаргонскім раёне ад дэмакратычнай супольнасці спрабуюць зарэгістравацца вядомая сацыял-дэмакратка Ірына Вештард і прадстаўнік Партыі БНФ Уладзімір Шульжыцкі. Абое вылучаюцца ў раённы Савет ад грамадзянаў шляхам падавання подпісаў.

Беларуская партыя левых “Справядлівы свет” па Гарадзенскай вобласці вылучыла 12 чалавек у абласны Савет, 9 - у Гарадзенскі гарадскі Савет і 1 - у Слонімскі раённы Савет.

Партыя БСДГ у выніку неўключэння 6-ці сваіх прадстаўнікоў у акруговыя выбарчыя камісіі і ўсіх вылучаных прэтэндэнтаў ва ўчастковыя камісіі па Гародні, адмовілася ад вылучэння сваіх кандыдатаў па горадзе. Аднак 2 прадстаўнікі БСДГ усё ж вылучаюцца ў абласны Савет па вобласці: Віктар Дзесяцік (па Свіслацкай выбарчай акрузе №50) і Лявон Карповіч (па Дубненскай выбарчай акрузе №43). Лявон Карповіч таксама падаў дакументы на рэгістрацыю кандыдатам у Луненскі сельскі Савет і Мастоўскі раённы Савет.

У Бераставіцкім раёне прадстаўнік партыі БСДП (Грамада) Алег Рамашкевіч падаў дакументы на рэгістрацыю ў райсавет шляхам збору подпісаў, а ў аблсавет па Бераставіцкай выбарчай акрузе №18 вылучаўся ад партыі.

Актывіст АГП Мікола Уласевіч з Варнянаў (Астравецкі раён) падаў дакументы на рэгістрацыю ў мясцовыя Саветы розных роўняў: у сельсавет, райсавет, а таксама абласавет па Жупранскай выбарчай акрузе №49. У абласны Савет па Астравецкай выбарчай акрузе №47 рэгіструецца таксама старшыня першаснай Астравецкай суполкі АГП Іван Крук. Ён жа, а таксама Уладзімір Гражуль і Людміла Сушко вылучаюцца кандыдатамі ў раённы Савет.

У Лідзе падаў дакументы на рэгістрацыю ў кандыдаты райсавету Уладзімір Круцікаў, вылучаны шляхам збору подпісаў. Нагадаем, што ў Лідзе два чалавекі былі уключаны ў склад участковых камісій шляхам збору подпісаў.

Мастоўскія актывісты “Руху за свабоду” Алесь Зарэмбюк і Васіль Клімовіч вылучаюцца ў раённы Савет. Акрамя таго Алесь Зарэмбюк падаў дакументы на рэгістрацыю ў абласны Савет па Малышчынскай выбарчай акрузе №8.

Найбольшую актыўнасць на Гарадзеншчыне выявілі грамадска-палітычныя актывісты Слонімшчыны. У Слонімскі раённы Савет ад дэмакратаў вылучана 9 чалавек - шляхам збору подпісаў.

Грамадска-палітычныя актывісты і згуртаванні ажно 9 раёнаў Гарадзенскай вобласці – Ашмянскага, Ваўкавыскага, Воранаўскага, Дзятлаўскага, Зэльвенскага, Івейскага, Карэліцкага, Наваградскага і Шчучынскага - удзелу ў выбарчай кампаніі не бяруць.  

 

Берасцейшчына

Баранавічы 

У Баранавічах 15 сакавіка прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасці падалі неабходныя дакументы для рэгістрацыі ў якасці кандыдатаў у дэпутаты гарадскога і абласнога Саветаў.

Сябра Партыі БНФ Віктар Мязяк падаў дакументы для рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты гарадскога Савету па Баранавіцкай гарадской выбарчай акрузе № 18. Ад партыі левых “Справядлівы свет” падалі заявы 2 прэтэндэнты: Віктар Цяпін (па Баранавіцкай гарадской выбарчай акрузе № 11) і Аляксандр Галькевіч (па Баранавіцкай гарадской т выбарчай акрузе № 23). Ад АГП Камбалава Анжэла падала неабходныя дакументы для рэгістрацыі ў якасці кандыдата ў дэпутаты абласнога Савета па Баранавіцкай Паўночна-Заходняй выбарчай акрузе № 15.

Чатыры прадстаўнікі незарэгістраванай Партыі БХД вылучыліся ў якасці кандыдатаў у дэпутаты. Ярашэвіч Галіна падала дакументы для рэгістрацыі ў якасці кандыдата ў дэпутаты гарадскога Савета (выбарчая акруга № 24) і абласнога Савета (Баранавіцкая – Паўднёвая выбарчая акруга № 19); Кабяк Аляксандр – кандыдатам у дэпутаты гарадскога Савета (выбарчая акруга № 9) і абласнога Савета (Баранавіцкая – Паўночна–Усходняя выбарчая акруга № 16); Забенька Сяргей – кандыдатам у дэпутаты гарадскога Савета (выбарчая акруга № 15) і абласнога Савета (Баранавіцкая – Усходняя выбарчая акруга № 17); Малашчанка Алег падаў неабходныя дакументы для рэгістрацыі ў якасці кандыдата ў дэпутаты раённагага Савета дэпутатаў (Мірская выбарчая акруга № 19) і абласнога Савета дэпутатаў (Нова-Мышская выбарчая акруга № 23).

Актывіст ГА “Рух “За свабоду” Рыгор Грык таксама падаў заяву аб рэгістрацыі кандыдатам ў дэпутаты гарадскога Савета (выбарчая акруга № 15) і абласнога Савета (Баранавіцкая – Усходняя выбарчая акруга № 17); а незалежны кандыдат Мікалай Чарнавус – у Баранавіцкую-Заходнюю выбарчую акругу № 21 для рэгістрацыі кандыдатам у Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў і гарадскі Савет (выбарчая акруга № 4).

Усяго будзе абрана 25 красавіка 36 дэпутатаў у Баранавіцкі гарадскі Савет.

 

Меншчына  

Менск

У акруговыя камісіі сталіцы паступіла 360 заяваў на вылучэнне кандыдатамі ў дэпутаты.    З агульнай колькасці шляхам збору подпісаў вылучаўся 201 чалавек (65,3%), ад працоўных калектываў - 46 (14,%), ад палітычных партый - 113 (36,7%).

У тым ліку партыя Зялёных вылучыла ў кандыдаты 3 прадстаўнікоў (0,9%), “Справядлівы свет” – 18 (5,8%), Сацыял-дэмакратычная (Грамада) – 2 (0,6%), Сацыяльна-спартыўная -2 (0,6%), КПБ – 12 (3,9%), ЛДПБ – 53 (17,2%), АГП – 11 (3,6%), БНФ – 7 (2,3%), Рэспубліканская партыя – 1 (0,3%), Партыя працы і справядлівасці – 4 (1,3%).

 

Барысаў

Як паведаміў Сяргей Салаш, кіраўнік ініцыятыўнай групы па вылучэнні сябра Партыі БНФ, дыпламаванага эканаміста, эксперта CASE-Belarus Зміцера Бабіцкага кандыдатам у дэпутаты Барысаўскага раённага Савета па выбарчай акрузе №15, у Барысаўскую раённую выбарчую камісію пададзены подпісы 88 выбаршчыкаў, якія выказаліся ў падтрымку гэтай кандыдатуры.

У заяве, накіраванай у Барысаўскую раённую выбарчую камісію, Зміцер Бабіцкі праінфармаваў, што ўсяго ў падтрымку яго рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты райсавета выказаліся 788 выбаршчыкаў. Ксеракопіі ўсіх падпісных лістоў былі прыкладзены да заявы.

Зміцер Бабіцкі таксама звярнуў увагу сяброў раённай выбарчай камісіі на тое, што крымінальным і адміністрацыйным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь прадугледжана адказнасць за парушэнні ў вобласці выбарчага права і папрасіў азнаёміць з яго заявамі сяброў трох участковых камісій, якія размешчаны на тэрыторыі выбарчай акругі №15.

Салігорск

47 чалавек падалі дакументы на рэгістрацыю ў якасці кандыдатаў. З іх ліку 29 прэтэндэнтаў вылучаліся шляхам збору подпісаў. 
Пяць незалежных вылучэнцаў - браты Віктар і Аляксей Яўмененка, Алег Філеня, Аляксей Валабуеў, Генадзь Масакоўскі - працягваюць удзел у кампаніі. Усе яны вылучаліся ад грамадзянаў шляхам збору подпісаў і, апроч В. Яўмененкі, маюць намер балатавацца ў раённыя Саветы дэпутатаў. В.Яўмененка вылучаецца і ў Салігорскі раённы і ў Менскі абсласны Саветы.
Цікава, што ў Салігорску, дзе дэмакратычныя сілы практычна ігнаруюць выбарчую кампанію, ёсць акругі, дзе канкуруюць два незалежныя прэтэндэнты.

 

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international