Склад участковых камісій на Полаччыне рэальна не змяніўся

2010 2010-03-15T15:33:17+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 

У раёнках Полаччыны апублікаваны склад участковых выбарчых камісій. Склад іх за мінулыя два гады (з выбараў у Палату прадстаўнікоў у 2008) змяніўся нязначна.

Так, возьмем для прыкладу участковую камісію № 1 у Полацку. З 15-ці зацверджаных асоб 11 чалавек былі ў складзе камісіі падчас парламенцкіх выбараў. Па ўчастку № 2 такіх правераных асоб набралося 8 з 15-ці; такая ж карціна назіраецца і па ўчастку № 3. На ўчастку № 4 з 15 зацверджаных асобаў 12 чалавек былі ўжо на мінулых выбарах у складзе ўчастковай камісіі. На астатніх 30-ці полацкіх участках назіраецца тое ж самае. Склад камісій ад выбараў да выбараў рэальна не мяняецца.

Як і ў папярэднія гады, месца працы сяброў камісіі ў Полацку не пазначаецца. Пры гэтым 23 выбарчыя ўчасткі з 34 размешчаныя ў сярэдніх школах горада, і ў склад камісій на гэтых участках уваходзяць дырэктары і завучы гэтых школ, а прыкладна палова сяброў камісій – настаўнікі, ад сваёй адміністрацыі непасрэдна залежныя.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international