Віцебшчына: 12 вылучэнцаў ад апазіцыйных партый ва ўчастковых камісіях на ўсю вобласць

2010 2010-03-15T11:53:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На сайце Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта апублікаваны афіцыйныя дадзеныя пра склады ўчастковых выбарчых камісій па Віцебскай вобласці.

Гэтыя дадзеныя сведчаць, што сфармаваны 923 камісіі з ў агульнай колькасці 11287 чалавек, з якіх: 375 (3,3%) дзяржаўных служачых, маладых людзей 1430 (12,7%), жанчын у камісіях 7646 (67,7%). Грамадзяне Расійскай Федэрацыі ва ўчастковых камісіях адсутнічаюць.

У камісіях будуць працаваць вылучэнцы працоўных калектываў 2908 (25,7%), прадстаўнікі грамадзян 3947 (35%) і грамадскіх аб'яднанняў 4432 (39,3%) у тым ліку ад палітычных партый 124 (1,1%). Палітычныя структуры, чые актывісты ўвайшлі ва ўчастковыя камісіі: Беларуская аграрная партыя -2 (0,02%), Беларуская партыя левых “Справядлівы свет” - 10 (0,09%), Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада)-1 (0,01%), Камуністычная партыя Беларусі 98 (0,9%), Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці - 12 (0,1%), Аб'яднаная грамадзянская партыя -1 (0,01%). Зыходзячы з апублікаваных дадзеных, можна казаць пра тое, што на Віцебшчыне прадстаўніцтва апазіцыйных палітычных структур ва ўчастковых выбарчых камісіях віртуальнае.

Прадзяржаўныя грамадскія арганізацыі Віцебскай вобласці шырока прадстаўлены ў выбарчых камісіях 4308 (38,2%). Гэта “Белая Русь” 403 (3,6%), Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі 644 (5,7%), Беларускі саюз жанчын 502 (4,5%), Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў 500 (4,4%), Федэрацыя  прафсаюзаў Беларусі 1832 (16,2%), Беларускае аб’яднанне Чырвонага Крыжа 227 (2%), Беларускі фонд міру 87(0,8%), Беларускі саюз афіцэраў вайны ў Афганістане 33 (0,3%), і іншыя грамадскія аб'яднанні 12 (0,1%).

Дэмакратычныя грамадскія аб'яднанні ва ўчастковых камісіях па ўсёй вобласці прадстаўлены дзвюма:  Віцебскім грамадскім аб'яднаннем “Самакіраванне і грамадства” -1 (0,01%) і Грамадскім аб'яднаннем шматдзетных сем'яў Верхнядзвінскага раёна “Сем Я” - 8 (0,07%).

Зараз участковыя камісіі прыступілі да працы. У іх прайшлі арганізацыйныя паседжанні, на якіх абраны кіраўнічыя склады, г.зн. старшыня камісіі, намеснік старшыні, сакратар.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international