Баранавіцкая пракуратура заняла пазіцыю “паштальёна”

2010 2010-03-15T12:14:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/budynak-baranavickai-prakuratury.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Здание Баранавичской районной прокуратуры

Здание Баранавичской районной прокуратуры

Баранавіцкая пракуратура ўхіляецца ад выканання сваіх абавязкаў. Менавіта да такой высновы прыйшоў назіральнік Сяргей Гоўша.

Мы паведамлялі, што назіральнік Сяргей Гоўша 17.02.2010г. чарговы раз накіраваў зварот у пракуратуру горада Баранавічы аб парушэнні выбарчага заканадаўства. У гэтай заяве сцвярджалася, што рашэннем Баранавіцкага гарвыканкама парушаліся правы грамадзян падчас збору подпісаў ініцыятыўнымі групамі для вылучэння кандыдатаў у дэпутаты мясцовага Савета. Аднак пракурор горада І.Л. Палыка не адказаў па сутнасці заявы, а перанакіраваў яе для адказу ў Баранавіцкі гарвыканкам.

Наступная заява 10.03.2010г. назіральніка аб парушэнні тэрміну адказу Баранавіцкім гарвыканкамам на зварот Сяргея Гоўшы ў адпаведнасці з арт. 49-1 Выбарчага кодэксу была і на гэты раз перанакіравана для разгляду і прыняцця рашэння да парушальнікаў закону па сутнасці ў Брэсцкі аблвыканкам.

Такім чынам, пракуратура заняла пазіцыю “паштальёна”, пераадрасоўваючы заявы грамадзянаў на парушэнне выбарчага закону ў іншыя інстанцыі, не даючы ацэнку па сутнасці.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international