Брэсцкая вобласць: Прадстаўнікі апазіцыі ўключаныя ў склад участковых камісій па акругах, дзе не вылучаюцца іх кандыдаты

2010 2010-03-15T11:02:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Завяршыўся этап па фармаванні ўчастковых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы. Кіраўнікі рэгіянальных структур партый адзначаюць агульную тэндэнцыю: іх прадстаўнікоў калі і ўключаюць  у выбарчыя камісіі, то пераважна на тых акругах, на якіх не вылучаюцца іх кандыдаты.

З вылучаных прастаўнікоў апазіцыйных партый рэгіёну больш за ўсё асобаў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі трапіла ад беларускай партыі аб’яднаных левых “Справядлівы свет”. Усяго ад партыі было вылучана 26 прадстаўнікоў, 3 асобы былі ўключаныя ў раённыя камісіі і 5 – у гарадскія.

Ад БСДП(Г) вылучалі 15 чалавек, з якіх 4 былі ўключаны ва ўчастковыя выбарчыя камісіі: 2 асобы ў камісіі Ленінскага раёну Брэста, 1 асоба – Маскоўскага, 1 чалавек трапіў у склад участковай камісіі ў Пружанах.

Ад Партыі БНФ з 29 вылучаных прадстаўнікоў у склад камісій увайшлі 3 асобы: 1 – у Бярозе і 2 – у Брэсце, пры гэтым па горадзе вылучалася 19 чалавек.   

Рух “За свабоду” вылучаў па вобласці 13 чалавек. З іх ва ўчастковыя выбаркамы трапілі дзве асобы: 1 – у Пружанах і 1 – у Ганцавічах: па гэтым двум акругам вылучаюцца кандыдаты ад Руху “За свабоду”.

Аргамітэт па стварэнні Партыі БХД сваіх прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі не вылучаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international