Магілёў: Прычын не ўключаць дэмакратаў ва ўчастковыя камісіі не было

2010 2010-03-15T11:22:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Ленінскім раёне г.Магілёва ўтвораны 83 участковыя выбарчыя камісіі, з іх 5 – на спецучастках. 78 камісій, якія ўтвораны на звычайных участках для галасавання маюць склад 15 чалавек кожная. У Кастрычніцкім раёне г.Магілёва ўтвораны 69 выбарчыя камісіі, з іх 6 – на спецучастках. На звычайных выбарчых участках колькасны скалад членаў камісій наступны: 21 камісія мае 13 чалавек; 8 камісій – 14 чалавек; 32 камісіі – 15 чалавек; 1 камісія – 16 чалавек; 1 камісія – 17 чалавек.

Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што паводле Выбарчага Кодэкса, абзац 7 ч.1 і ч.2 арт.34 “Утварэнне камісій па выбарах…” устаноўлена, што ў гарадах з раённым падзелам участковыя камісіі ствараюцца мясцовымі адміністрацыямі ў колькасці 5-19 членаў камісіі.

“У дадзеным выпадку мы бачым, што колькасны склад любой камісіі горада Магілёва не з’яўляецца максімальным. Гэта сведчыць пра тое, што ў раённых адміністрацый не было ніякіх падставаў адмаўляць прадстаўнікам дэмакратычных сілаў у жаданні іх увайсці ў склад гэтых камісій”, - гаворыць праваабаронца.

“У камісію №113, куды вылучаўся я ад ГА БНФ “Адраджэнне”, недабор склаў шэсць чалавек, актывістка МПЦ Яўгення Цюркіна вылучалася ў камісію №122 – у яе недабор быў чатыры чалавекі, але нас туды так і не ўключылі. Мяне з-за таго, што не маю вопыта працы ў выбарчай камісіі, спадарыню Цюркіну з-за ўзросту. Ёй 70 год”, - адзначае Барыс Бухель, - акрамя гэтага быў парушаны арт. 34 ч.2 Выбарчага Кодэкса, дзе пазначана, што мінімум пяць чалавек павінна быць ад палітычных партый і грамадскіх арганізацый. У УВК №122 такіх усяго два чалавекі, у УВК №113 – чатыры”.

Праваабаронца ўжо накіраваў у Пракуратуру Кастрычніцкага раёна г.Магілёва скаргу на дзеянні службовых асобаў Адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Магілёва пры ўтварэнні ўчастковых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў мясцовага Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання.

У сваёй скарге праваабаронца патрабуе правесці раследванне па фактах парушэння выбарчага заканадаўства і ўстанавіць службовых асоб Адміністрацыі, якія дапусцілі парушэнні і прыцягнуць вінаватых за парушэнне выбарчага заканадаўства да адказнасці.

Нагадаем, што Магілёўскія дэмакраты вылучалі ў склад участковых камісій 39 чалавек: ад ГА БНФ “Адраджэнне” – 21, АГП – 7, ГА “Грамадзянскі Форум” - 6, Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” -3, МПЦ-2 чалавекі, але ніхто з іх не прайшоў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international