Галоўныя навіны
06.09.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году
05.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
05.09.2008
Мазыр: Выбаршчыкам паказалі іх сапраўднае месца
03.09.2008
Аналіз этапа рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты
01.09.2008
2 верасьня адбудзецца прэзентацыя дакладу «Умовы ўтрыманьня пад вартай у Рэспубліцы Беларусь»
30.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульнені
29.08.2008
Паведамленне для журналістаў
23.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся ў Вільні з прэзідэнтам Літвы Валдасам Адамкусам

28.11.2005.

“Мы не спадзяемся ў наступным годзе на тое, што ў цывілізаваным свеце называецца выбарамі. Але мы маем рэальны шанс сапраўдных выбараў дамагчыся. Наша моц - у адзінстве, і толькі адзінства можа стацца фундаментам перамогі”, - сказаў у пятніцу, 25 лістапада, ў Вільні Аляксандр Мілінкевіч падчас сустрэчы з прэзідэнтам Літвы Валдасам Адамкусам.

Сёння адзіны прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі ад аб’яднаных дэмакратычных сіл правёў у Літве шэраг афіцыйных сустрэч. Галоўным пунктам праграмы візіту Аляксандра Мілінкевіча была сустрэча з прэзідэнтам краіны Валдасам Адамкусам.

У размове, якая доўжылася сорак хвілінаў, палітыкі абмеркавалі палітычную і эканамічную сітуацыю ў Беларусі, а таксама маючыя адбыцца ў 2006 годзе выбары прэзідэнта.

Валдас Адамкус патлумачыў сваё зацікаўленне да развіцця падзеяў у Беларусі тым, што Беларусь і Літва маюць даўнюю супольную гісторыю, досвед жыцця ў адзінай дзяржаве.

Аляксандр Мілінкевіч адзначыў, што ведае сапраўдныя настроі беларускіх грамадзян, бо амаль штодня бывае ў рэгіёнах, сустракаецца са студэнтамі, рабочымі, прадпрымальнікамі, творчай інтэлігенцыяй.

“Я пераканаўся, наколькі народ Беларусі прагне пераменаў. Бальшыня беларусаў стамілася жыць у прыніжэнні, хай сабе і з гарантаваным сацыяльным мінімумам”, - сказаў Аляксандр Мілінкевіч у размове з Валдасам Адамкусам.

Палітыкі падзяліліся меркаваннямі наконт таго, як зрабіць выбары справядлівымі і празрыстымі, якім чынам міжнародныя арганізацыі маглі б садзейнічаць дэмакратычнаму развіццю Беларусі.

Падчас візіту ў Літву Аляксандр Мілінкевіч выступіў з прамовай перад студэнтамі Віленскага універсітэта, амбасадарамі заходніх краін і Расіі, а таксама правёў перамовы з дэпутатамі Сейма і кіраўніцтвам Камітэта па міжнародных сувязях літоўскага парламента.

Дадатковая інфармацыя:
Сяргей Вазняк, кіраўнік Прэс-групы – (8 0295) 62 04 22
Павал Мажэйка, прэс-сакратар – (8 0296) 60 72 99

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования