Мазыр: Пракурора просяць разабрацца з законнасцю фармавання камісій

2010 2010-03-14T15:43:46+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/cieliapun.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Целяпун

Уладзімір Целяпун

12 сакавіка прадстаўніка Гомельскай абласной Рады Партыі БНФ Уладзімір  Целяпун накіраваў пракурору Мазырскага раёна Сушчэўскаму В.В  заяву аб парушэнні заканадаўства  аб выбарах. Ён адзначыў, што прысутнічаў 9 сакавіка на  паседжанні Мазырскага райвыканкама па стварэнню ўчастковых выбарчых камісіяў, і перад пачаткам паседжання яму забараніла рабіць запіс на дыктафон і фатаграфаванне начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Вераніка Байкова. Таксама яна папярэдзіла прысутных на паседжанні прадстаўнікоў ад АГП і ПБНФ, што абмеркаванне і пытанні пад час паседжання не прадуглежаны Выбарчым кодэксам.

Членамі райвыканкама абмеркавання на паседжанні прадстаўніцтва ад палітычных партыяў, грамадскіх аб’яднанняў ва ўчастковых  камісіях не праводзілася, што выклікае пытанне: хто, як і калі, згодна якой працэдуры  праводзіў адбор на ўключэнне прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі?

Толькі пасля паседжання Вераніка Байкова назвала двух прадстаўнікоў АГП, якія ўвайшлі ў камісіі, а дносна астатняй інфармацыі сказала: будзе надрукавана ў мясцовай газеце. Галоўны рэдактар мясцовай газеты Л. П. Чорная паведаміла, што рашэнне райвыканкама па ўтварэнні участковых камісіяў будзе надрукавана ў субботу, але згодна арт. 34, ч. 5 Выбарчага кодэкса, “рашэнне органаў, утварыўшых камісію, можа быць абскарджана ў трохдзённый термін з дня яго прыняцця адпаведна ў раённы, абласны суд суб’ектамі, якія вылучалі сваіх прадстаўнікоў у склад камісіі”. Паколькі рашэнне прынятае 9 сакавіка, а інфармацыя будзе надрукавана 13 сакавіка, то каму  і які сэнс у такім выпадку можна будзе скардзіцца?

У сваёй заяве  Уладзімір Целяпун просіць пракурора ў парадку пракурорскага нагляду за выкананнем законнасці:

-  вызначыць  законнасць патрабаванняў аб  забароне карыстаннем фотаапаратам  і дыктафонам пад час паседжання  камісіі і іх адпаведнасць арт. 13. ч. 1 Выбарчага кодэкса;

- вызначыць законнасць працэдуры, па якой праходзіў адбор на ўключэнне ў члены камісіі прадстаўнікоў палітычных партыяў і грамадскіх арганізацыяў;

- па якіх прычынах члены выканкама не ўключылі ў склад участковых  выбарчых камісіяў прадстаўнікоў ад апазіцыйных партыяў (ПБНФ і АГП)?   

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international