Лукашэнка атакуе, таму што баіцца

2005 2005-11-28T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Шэраг замежных палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў выступілі з крытыкай паправак да крымінальнага кодэксу Беларусі, якія 25 лістапада ў першым чытаньні прыняла так званая ;палата прадстаўніко. Гэтыя папраўкі, у прыватнасьці, прадугледжваюць зьняволеньне арышт да шасьці месяцаў да двух гадоў за ўдзел у дзейнасьці арганізацый, якія пазбавіліся дзяржаўнай рэгістрацыі, а таксама за прадастаўленьне замежнай дзяржаве або міжнароднай арганізацыі зьвестак аб палітычным, эканамічным, сацыяльным, ваенным ці міжнародным становішчы Рэспублікі Беларусь, якія суд палічыць яўна лжывымі.

Вось як ацэньвае гэтыя папраўкі старшыня дэлегацыі Эўрапарлямэнту ў справах Беларусі Богдан Кліх.

Мяне гэты крок не зьдзіўляе. А тое, што Беларусь, гэта недэмакратычная, дыктатарская краіна, Эўропа ведае не ад сёньняшняга дня. Намер Лукашэнкі толькі пераконвае нас, што нашыя меркаваньні правільныя. З польскага вопыту скажу, што ў такой сытуацыі, перадусім, павінны рэагаваць самі беларусы; масава і пасьлядоўна парушаючы такія законы. Такое права нельга паважаць. Тады беларусы змогуць давесьці, што свабоднае слова для іх мае такое ж вялікае значэньне, як і для ўсяго вольнага сьвету;, -- заявіў Богдан Кліх;Радыё Свабода;.

А вось меркаваньне Робэрта Хоода; генэральнага сакратара Швэдзкага Хэльсынскага камітэту.

Сытуацыя ў Беларусі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў пагаршаецца. Мы шмат гаварылі і папярэджвалі, што так будзе і мелі рацыю. Міжнародная супольнасьць павінна неадкладна і адпаведным чынам рэагаваць. Нельга вось так сядзець і гладзець на гэта. Калі сёньня Лукашэнка хоча забараніць беларусам крытыкаваць уладу за мяжой, хацець пераменаў, дык заўтра ён можа пачне крымінальныя працэсы над намі, тымі замежнікамі-праваабаронцамі, якія гавораць пра парушэньні правоў чалавека ў Беларусі? Дзе мяжа гэтага абсурду? Мне здаецца, што гэта яшчэ не канец.

Былы міністар абароны Польшчы, дэпутат Сэйму Браніслаў Камароўскі, параўноўвае зьмены ў крымінальны кодэкс Беларусі з камуністычнымі часамі:

На маю думку, для нас; палякаў, беларусаў і для іншых народаў, якія жылі ў камуністычнай сыстэме, у гэтых прапановах Лукашэнкі няма нічога новага. У ПНР былі судовыя працэсы над тымі, хто перадаваў, напрыклад, інфармацыю Радыё Свабодная Эўропа. Казалі, дакладна так як і цяпер у Беларусі, што гэтыя выказваньні дыскрэдытуюць ўладу. Гэта чысты таталітарызм, калі нельга абменьвацца думкамі, у тым ліку і з грамадзянамі іншых краінаў ці хацець пераменаў. Лукашэнка заходзіць усё далей, бо ўсё больш баіцца. Баіцца, а значыць атакуе, спрабуе запалохаць сваіх грамадзянаў. Але, як мне падаецца, у яго не атрымаецца забіць у беларусах жаданьне выказвацца свабодна. Беларусы знойдуць спосаб, як расказаць пра тое, што адбываецца ў іхнай краіне ўсяму сьвету. У сваю чаргу мы павінны рэагаваць ну хаця б такім чынам; увесьці блякаду на кантакты ня толькі з чыноўнікамі рэжыму, але і на ўсе афіцыйныя паведамленьні, што ідуць зь Беларусі;.

А вось што паведамищ;Радыё Свабода&; Томаш Бладынец; лідэр польскага;Зьвязу на карысьць дэмакратыі ў Беларусі&:

Ну што ж, Лукашэнка баіцца страціць уладу і робіць розныя гістэрычныя крокі, каб змусіць людзей маўчаць. Вольныя мэдыі амаль цалкам зьліквідаваныя, цяпер ён узяўся за прыватныя выказваньні людзей. Але гэта яшчэ раз сьведчыць аб ягонай слабасьці. Калі б Лукашэнка сапраўды меў падтрымку і павагу ў краіне, дык ня трэба было б рабіць такія рэчы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international