Анатоль Паўлаў: “Кандыдатам у дэпутаты ўжо няма сэнсу змагацца…”

2010 2010-03-12T19:44:56+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/paulau_anatol.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Анатоль Паўлаў

Анатоль Паўлаў

Аб'яднаная грамадзянская партыя вылучала са сваіх шэрагаў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі Менска больш за 120 чалавек, з якіх афіцыйна зарэгістравалі толькі дзесецярых. Такія вынікі выклікалі ў партыі настрой пра бессэнсоўнасць далейшага ўдзелу ў мясцовых выбарах.

- У склад выбарчых камісій уключаюцца адзінкі дэмакратычных кандыдатаў, - заўважыў Анатоль Паўлаў, старшыня Менскай гарадской арганізацыі АГП. - Пытанне ўстае ўжо пра тое, ці трэба ўдзельнічаць у такіх выбарах. Паколькі людзей не ўключылі ў выбарчыя камісіі, то і кандыдатам у дэпутаты няма сэнсу змагацца, таму што гэта будзе гульня ў адны вароты. Такім чынам проста ў чарговы раз улада будзе зроблена легітымнай.

Старшыня Менскай арганізацыі АГП дадаў, што хоць такія настроі набіраюць сілу і нават пачынаюць пераважаць у некаторых рэгіёнах, нікога з кандыдатаў ад партыі сілком адклікаць не будуць. Пакуль ідзе збор подпісаў за кандыдатаў у дэпутаты, з выбаршчыкамі ўжо праводзіцца падрыхтоўчая праца, і далейшай агітацыйнай дзейнасцю таксама будуць займацца.

- Калі б ва ўчастковых камісіях колькасць прадстаўнікоў дэмакратычных сіл была рэпрэзентатыўнай і можна было б ахапіць хоць бы 20 %, то вынікі працы было б мэтазгодна экстрапаляваць на ўвесь працэс выбараў. Натуральна, што ўлада не жадае дапусціць гэтага, - адзначыў Анатоль Паўлаў. - У нашай краіне склалася парадаксальная сістэма - выбарчыя камісіі фармуе выканаўчая ўлада, а не ЦВК, якая павінна прафесійна працаваць на гэтай ніве і ствараць сваю вертыкаль з выкарыстаннем актывістаў партый, грамадскіх структур, вытворчых калектываў.

Сам прынцып, па якім людзей уключаюць у склад камісій, невыразны. У іх уваходзяць не тыя кандыдаты, якія маюць досвед выбарчай працы, а найбольш “бясшкодныя”, якія не валодаюць палітычнай хваткай, упэўнены старшыня Менскай арганізацыі АГП.

- Пры фармаванні ўчастковых камісій, напрыклад, двум 25-гадовым прадстаўнікам сацыял-дэмакратаў адмовілі, матывуючы сваё рашэнне тым, што ў іх недастаткова досведу. І тут жа ўключылі ў камісію прадстаўнікоў БРСМ, якія значна маладзей, - падзяліўся Анатоль Паўлаў. - Гэтым усё сказана. Нічога добрага ў канчатковым выніку не атрымаецца, будзе як заўсёды - выбары без выбараў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international