Баранавічы: Партыец хоча ведаць, па якіх крытэрах фармавалі камісіі

2010 2010-03-12T19:16:21+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябра Партыі БНФ Сяргей Гоўша 12 сакавіка накіраваў ліст старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Віктару Дзічкоўскаму. Ён піша, што прысутнічаў на гістарычным пасяджэнні гарвыканкама, на якім за пяць хвілін, без абмеркавання кандыдатур і без іх агучвання наогул, быў зацверджаны склад 66-ці ўчастковых камісій у складзе 685 чалавек. На гэтым пасяджэнні не прагучала інфармацыя аб колькасці пададзеных заяваў ва ўчастковыя камісіі, аб колькасці зацверджаных сябраў у кожнай камісіі, аб крытэрыях адбору прэтэндэнтаў у склад камісій, не прагучалі прозвішчы зацверджаных сябраў камісій і тых, хто падаваў заявы. Сяргей Гоўша выказаў думку, што склад камісій быў падрыхтаваны вузкім колам “спецыялістаў” ў цішы кабінетаў гарвыканкама, а сябры гарвыканкама прагаласавалі толькі за колькасны склад камісій, які толькі і быў агучаны.

Сяргей Гоўша паведамляе, што з’яўляецца сябрам Партыі БНФ, мае вышэйшую адукацыю, раней абіраўся дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета, добра ведае Выбарчы кодэкс РБ, але па невядомых яму прычынах не быў уключаны ў склад камісіі. На падставе вышэй выкладзенага Сяргей Гоўша просіць даць яму адказ: 1) па якіх прычынах яго не ўключылі ў склад участковай камісіі №24? 2) якія крытэрыі фармавання камісіі? 3) колькі было пададзена заяваў у склад камісіі, месца працы і пасады прэтэндэнтаў, партыйнасць і вопыт працы ў выбарах?

На пасяджэнне гарвыканкама не былі запрошаны прадстаўнікі прэсы, мясцовага тэлебачання “Інтэкс”, прадстаўнікі партый і грамадскіх арганізацый. Няўжо выбары ў мясцовыя Саветы, пытаецца Сяргей Гоўша, не з’яўляюцца значнай грамадска-палітычнай падзеяй горада, якую непатрэбна асвятляць?

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international