Магілёў: БНФ абскарджвае адмову ў прадстаўленні інфармацыі
ГА БНФ “Адраджэнне” звярнулася ў суд Кастрычніцкага раёна г.Магілёва. Арганізацыя звяртае ўвагу на ўтойванне інфармацыі аб месцы, даце і часе правядзення пасяджэння адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Магілёва, дзе адбывалася зацвярджэнне складу сябраў участковых выбарчых камісій, а таксама звяртае ўвагу на тое, што прадстаўнікі адміністрацыі не далі магчымасці азнаёміцца з гэтым выніковым рашэннем, чым пазбавілі магчымасці яго абскардзіць.
“Мы падалі гэтую заяву ўчора, - гаворыць кіраўнік абласной арганізацыі БНФ “Адраджэнне” Зміцер Салаўёў, - у панядзелак павінны атрымаць афіцыйны адказ”.
Тым часам праваабаронца Барыс Бухель рыхтуе скаргу ў Пракуратуру Магілёўскай вобласці на дзеянні чыноўнікаў з адміністрацыі Кастрычніцкага раёна з нагоды неазнаямлення палітычных актывістаў з выніковым рашэннем аб зацвярджэнні складу ўчастковых выбарчых камісій.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/za_prava_na_vybar.jpg)
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/nasha_viasna.png)















