Салігорск: Мясцовыя СМІ нарэшце ўзгадалі, што хутка выбары

2010 2010-03-12T12:49:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На гэтым тыдні дзяржаўная і недзяржаўная газеты змясьцілі артыкулы, прысвечаныя набліжаючымся выбарам у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Матэрыялы істотна адрозніваюцца па змесце.

Дзяржаўнае выданне выканкама “Шахцёр” апублікавала вялікі артыкул за аўтарствам ідэалагічнага аддзела, дзе гаворка ідзе пра ролю выбараў у фармаванні грамадзянскай супольнасці, ролю мясцовага самакіравання і г.д. Пра ход выбарчай кампаніі ў Салігорскім раёне не сказана нічога. Дарэчы, не апублікаваны і спісы сяброў выбарчых участковых камісіяў. З’явяцца яны толькі ў наступны нумары выдання, са спазненнем на адзін дзень ад вызначанага законам тэрміна (павінны быць апублікаваны ў семідзённы тэрмін).

Недзяржаўная газета “Інфа кур’ер”, якая распаўсюджваецца ў Слуцку і Салігорску, асвятляе ў апошнім нумары рэгістрацыйную частку кампаніі прэтэндэнтаў у кандыдаты. Аўтар знаёміць чытачоў з ходам кампаніі розных прэтэндэнтаў у рэгіёне, асаблівасцямі заканадаўства, датычнымі збору подпісаў.

Варта адзначыць, што гэта першыя артыкулы, апроч публікацыі афіцыйных рашэнняў выканкама, у раённай прэсе пра мясцовыя выбары.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international