Барысаў: Склад участковых камісій невядомы
Ва ўчорашнім нумары газеты барысаўскай вертыкалі “Адзінства” (газета выйшла са спазненнем на адзін дзень 11 сакавіка) не з'явілася інфармацыі пра рашэнне райвыканкаму па фармаванні ўчастковых камісій і іх складзе, якое было прынята ў першай палове дня 10 сакавіка.
Усе спробы барысаўскіх праваабаронцаў дамагчыся ў чыноўнікаў райвыканкаму звестак пра склад участковых камісій, і ці ўключаны ў іх прадстаўнікі дэмакратычнай апазіцыі, дагэтуль застаюцца беспаспяховымі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
















