Мазыр: Ваенная пракуратура высвятляе абставіны забароны збору подпісаў

2010 2010-03-12T07:33:05+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vajennaja_prakuratura_gomel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Будынак Гомельскай міжгарнізоннай ваеннай пракуратуры

Будынак Гомельскай міжгарнізоннай ваеннай пракуратуры

11 сакавіка  Уладзімір Целяпун, кіраўнік ініцыятыўнай групы палітжаўнера Франака Вячоркі, быў выкліканы позваю ў Гомельскую міжгарнізонную ваенную пракуратуру.

Намеснік Гомельскага міжгарнізоннага пракурора падпалкоўнік юстыцыі Чарэднік С.В. патлумачыў яму, што позва звязаная  з правядзеннем пракурорскай праверкі па скарзе Франака Вячоркі на забарону камандаваннем в/ч 48964 збіраць подпісы ў падрымку вылучэння У. Целяпуна ў Гомельскі абласны Савет на тэрыторыі вайсковай часткі і Палескай выбарчай акругі №43 у вольны ад службы час. З Уладзіміра Целяпуна былі ўзяты тлумачэнні па сутнасці правадзімай праверкі.

Варта дадаць, што не толькі У. Целяпун уваходзіць у ініцыятыўную групу Ф. Вячоркі, але і жаўнер у сваю чаргу – у ініцыятыўную групу У. Целяпуна.

“Правабаронцы за свабодныя выбары

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international