Студэнтку выключылі з унівэрсытэта за ўдзел ў еўрапейскай арганізацыі

2005 2005-11-25T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

24-га лістапада Тацьцяне Хома, студэнтцы факультэта міжнародных эканамічных адносінаў БДЭУ, прарэктар унівэрсытэта С.В. Шаўрук паведаміў што яе выключаюць з унівэрсытэта. Два тыдні таму яна была абраная ў Праўленьне Саюза нацыянальных студэнцкіх аб’яднаньняў Эўропы ESIB – буйнейшай эўрапейскай студэнцкай арганізацыі, якая займаецца абаронай правоў і інтарэсаў студэнтаў у Эўропе.

Афіцыйнай прычынай выключэньня адміністрацыя ўнівэрсытэта называе тое, што Тацьцяна прапусьціла 3 дні заняткаў без дазволу дэканата для ўдзелу ў Зьезьдзе ESIB у Францыі, дзе і адбываліся выбары новага кіраўніцтва арганізацыі. Аднак некаторыя супрацоўнікі ўнівэрсытэта ў прыватных размовах кажуць, што патрабаваньне выключыць Тацьцяну паступіла зь Міністэрства адукацыі па прычыне абраньня Тацьцяны ў
Праўленьне ESIB.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international